І яна, скінуўшы шаты ўдоўскія, пакрыла сябе вэлюмам і, змяніўшы выгляд, села ў браме Энайм каля дарогі, якая ідзе ў Тамну. Шэла вырас, а яна не атрымала яго за мужа.
БЫЦЦЁ 38:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі ўбачыў яе Юда, ён падумаў, што яна блудніца, бо прыкрыла твар свой. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўбачыў яе Юда, і падумаў, што яна — блудніца, бо яна закрыла аблічча сваё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўбачыў яе Юда і палічыў яе за распусьніцу, бо яна захінула твар свой. |
І яна, скінуўшы шаты ўдоўскія, пакрыла сябе вэлюмам і, змяніўшы выгляд, села ў браме Энайм каля дарогі, якая ідзе ў Тамну. Шэла вырас, а яна не атрымала яго за мужа.
Павярнуўшы да яе на дарозе, ён сказаў: «Хадзем, хачу з табой пагуляць», а не ведаў ён, што гэта яго нявестка. А калі яна запыталася: «Што мне дасі за тое, што са мною пагуляеш?» —
Або ці не ведаеце, што той, хто злучаецца з распусніцай – адно цела ёсць? «Будуць, вось, яны, як сказана, двое адным целам».