Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 38:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 І яна, скінуўшы шаты ўдоўскія, пакрыла сябе вэлюмам і, змяніўшы выгляд, села ў браме Энайм каля дарогі, якая ідзе ў Тамну. Шэла вырас, а яна не атрымала яго за мужа.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 I яна скінула з сябе ўдовінае адзеньне сваё, і засланілася вэлюмам, і, захінуўшыся, села каля ўваходу ў Энаім, які на дарозе да Тымны, бо бачыла, што Шэля вырас, а яна ня дадзена яму за жонку.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 І зьняла яна зь сябе вопратку ўдоўства свайго, накрыла сябе пакрывалам і закрыўшыся села каля брамы Энаіма, што на дарозе ў Тамну. Бо бачыла, што Шэла вырас, і яна ня дадзена яму за жонку.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 38:14
9 Крыжаваныя спасылкі  

І пытаецца ў паслугача: «Што гэта за чалавек, які ідзе праз поле насустрач нам?» Ён сказаў ёй: «Сам гаспадар мой». Тады яна, хутка ўзяўшы вэлюм, прыкрылася.


І калі ўбачыў яе Юда, ён падумаў, што яна блудніца, бо прыкрыла твар свой.


Потым паднялася яна, і пайшла, і, зняўшы вэлюм, апранулася зноў ва ўдоўскія шаты.


І ён, пазнаўшы заруку, сказаў: «Яна справядлівейшая за мяне, бо я не аддаў яе Шэлу, сыну майму!» І болей да яе не ўваходзіў.


І вось спяшаецца яму насустрач жанчына ў распусным адзенні і з хітрым сэрцам,


то на плошчах, то на вуліцах каля вуглоў расстаўляе яна пасткі.


Падымі вочы свае на ўзгоркі і паглядзі: дзе месца, на якім бы ты не ляжала ў распусце? Пры дарогах сядзела ты, чакаючы іх, як араб на пустыні, і спаганіла зямлю сваю распустаю сваёй і ліхотай сваёй.


на кожным скрыжаванні дарог пабудавала ты сабе сваё ўзнятае месца, і апаганіла сваю прыгажосць, і расхінала ногі свае з кожным праходзячым ды памнажала сваю чужаложнасць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы