і сказаў Эфрону ў прысутнасці народа зямлі: «Прашу, паслухай мяне. Я дам грошы за поле, прымі іх, і тады пахаваю памерлую сваю на ім».
БЫЦЦЁ 33:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І купіў ён частку поля, на якой паставіў палатку сваю, ад сыноў Гамора, бацькі Сіхэма, за сто срэбранікаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) I купіў ён частку поля, на якім паставіў намёт свой, з рукі сыноў Гамора, бацькі Сыхема, за сто кесытаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І купіў дзялянку поля, на якім паставіў намёт свой, у сыноў Эмора, бацькі Сіхемавага, за сто манет. |
і сказаў Эфрону ў прысутнасці народа зямлі: «Прашу, паслухай мяне. Я дам грошы за поле, прымі іх, і тады пахаваю памерлую сваю на ім».
«Гаспадару мой, паслухай мяне. Зямля вартая чатырыста сікляў срэбра, сума невялікая для мяне і цябе, хавай сваю памерлую!»
Прыйшоў тады ў самарыцянскі горад Сіхар, непадалёк ад паселішча, якое даў Якуб Язэпу, свайму сыну;
і перанеслі іх у Сіхэм ды паклалі ў магіле, якую Абрагам купіў за срэбра ад сыноў Гемора ў Сіхэме.
Таксама косці Язэпа, якія сыны Ізраэля забралі з Егіпта, пахавалі ў Сіхэме, на частцы поля, купленага Якубам ад сыноў Гамора, бацькі Сіхэма, за сто срэбранікаў, і стала яно ўласнасцю сыноў Язэпа.
калі казаў Гаал, сын Абэда: «Хто такі Абімэлех і хто такі Сіхэм, каб мелі мы служыць яму? Ці ж ён не сын Ерабаала, а Зэбул — яго ўрадовец? Служыце людзям Гамора, бацькі Сіхэма! Навошта мы будзем яму служыць?