БЫЦЦЁ 30:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі нарадзіўся Язэп, Якуб сказаў Лабану: «Адпусці мяне, каб я мог вярнуцца на бацькаўшчыну, у зямлю сваю. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сталася, калі нарадзіла Рахель Язэпа, сказаў Якуб Лявану: «Пусьці мяне, і я пайду ў мясцовасьць сваю і ў зямлю сваю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля таго, як Рахіль нарадзіла Язэпа, Якаў сказаў Лавану: пусьці мяне, і пайду я ў сваё месца і ў сваю зямлю: |
Тады елі і пілі ён сам і мужчыны, якія былі з ім, і там пераначавалі. А ўстаўшы раніцай, сказаў паслугач: «Пусціце мяне, каб вярнуўся я да гаспадара майго».
«Не затрымлівайце мяне, кажа ён, бо Госпад накіраваў дарогу маю. Адпусціце мяне, каб я паспяшыў да гаспадара майго».
вандруй па ёй, а Я буду з табой і буду дабраслаўляць цябе. Бо табе і твайму патомству Я дам усю гэтую зямлю, выконваючы прысягу, якую даў твайму бацьку Абрагаму,
І Госпада, Які абапіраўся на лесвіцу і гаварыў яму: «Я — Госпад, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ізаака. Зямлю, на якой спіш, Я дам табе і нашчадкам тваім.
І вось, Я з табою, і буду берагчы цябе, куды б ты ні пайшоў, і прывяду цябе ў гэтую зямлю, і не пакіну цябе, пакуль не споўню, што табе абяцаю».
Я — Бог з Бэтэля, дзе намасціў ты камень і дзе прынёс Мне прысягу. Дык цяпер падыміся, выйдзі з гэтай зямлі, каб вярнуцца ў зямлю, дзе ты нарадзіўся”».
І Лабан, узняўшыся рана, пацалаваў унукаў сваіх і дачок сваіх, дабраславіў іх і вярнуўся ў сваё месца.
Праз веру асеў ён у зямлі абяцанай, як у чужой, у палатках пражываючы з Ізаакам і Якубам, са спадкаемцамі таго ж самага абяцання.