Таксама сказаў Госпад Бог: «Не добра быць чалавеку аднаму: зробім яму памочніка, падобнага да яго».
БЫЦЦЁ 3:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў чалавек: «Жанчына, якую Ты мне даў, сама дала мне з дрэва, і я еў». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў чалавек: «Жанчына, якую Ты даў, [каб была] са мною, яна дала мне з дрэва, і я еў». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адам сказаў: жонка, якую Ты даў мне, яна дала мне з дрэва, і я еў. |
Таксама сказаў Госпад Бог: «Не добра быць чалавеку аднаму: зробім яму памочніка, падобнага да яго».
І так чалавек назваў сваімі імёнамі ўсіх жывёл, і ўсіх птушак паднебных, і ўсіх звяроў палявых. Аднак чалавеку не знаходзіўся памочнік, падобны да яго.
А з рабрыны, якую выняў з чалавека, Госпад Бог стварыў жанчыну і прывёў яе да чалавека.
І сказаў яму: «Хто ж табе паказаў, што ты голы, хіба што з дрэва, з якога Я забараніў табе есці, ты ўсё ж такі еў?»
Бязглуздасць чалавека дае падножку крокам яго, і душою сваёю ён кіпіць супраць Госпада.
Хто ўтойвае злачынствы свае — не будзе жыць у шчасці; хто прызнаецца і пакіне гэта, даб’ецца міласэрнасці.
Бо, не разумеючы справядлівасць Божую і спрабуючы ўстанавіць сваю справядлівасць, яны не пакарыліся справядлівасці Божай.
А Саўл кажа: «Мы прывялі іх ад Амалека; бо пашкадаваў народ лепшых авечак і валоў, каб скласці іх у ахвяру Госпаду, Богу твайму, а астатніх мы знішчылі».