Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 29:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А вечарам узяў Лію, дачку сваю, і ўвёў да яго, і ён увайшоў да яе.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I быў вечар, і ўзяў ён Лею, дачку сваю, і ўвёў яе да яго, і той увайшоў да яе.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А ўвечары ўзяў Лаван дачку сваю Лію і ўвёў яе да яго; і ўвайшоў да яе Якаў.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 29:23
6 Крыжаваныя спасылкі  

І пытаецца ў паслугача: «Што гэта за чалавек, які ідзе праз поле насустрач нам?» Ён сказаў ёй: «Сам гаспадар мой». Тады яна, хутка ўзяўшы вэлюм, прыкрылася.


Той, склікаўшы ўсіх людзей мясцовасці на баль, зрабіў вяселле.


І даў Лабан паслугачку на імя Зільпа для дачкі. Калі развіднела, агледзеўся, што гэта была Лія.


Ці ж не лічыў ён нас за чужых, бо прадаў нас і з’еў плату за нас?


Не верце прыяцелю, не спадзявайцеся на блізкага, ды ад той, якая спіць у абдымках тваіх, сцеражы дзверы вуснаў сваіх;