Ён прамовіў у адказ: «Два народы ў тваім улонні, і два народы раздзеляцца з нутра твайго: і адзін народ пераможа другі, і старэйшы будзе служыць малодшаму».
БЫЦЦЁ 27:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кажа яму маці: «Хай на мяне спадзе гэты праклён, сыне мой, толькі паслухай, што я кажу, і паспяшы прынесці, што я загадала». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказала яму маці ягоная: «На мне [будзе] праклён твой, сыне мой, толькі паслухай голасу майго і ідзі, і вазьмі для мяне [казьлянят]». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Маці ягоная сказала яму: на мне хай будзе праклён твой, сыне мой; толькі паслухайся слоў маіх і выйдзі, прынясі мне. |
Ён прамовіў у адказ: «Два народы ў тваім улонні, і два народы раздзеляцца з нутра твайго: і адзін народ пераможа другі, і старэйшы будзе служыць малодшаму».
І ён пайшоў, і прынёс, і аддаў маці. І прыгатавала яна ежу, якую, як ведала, хацеў бацька яго,
Дык вось, сыне мой, паслухай, што я скажу, і, рана ўстаўшы, уцякай да Лабана, брата майго, у Харан.
Я адказваю за хлопца, з маёй рукі запатрабуй яго. Калі не вярну і не аддам табе яго, буду вінаваты ў граху перад табой назаўсёды.
І жанчына з Тэкуа сказала цару: «Гаспадару мой, цар, хай гэтая правіннасць спадзе на мяне і на дом бацькі майго; цар жа і пасад яго хай будуць бязгрэшнымі».
Але і ён пайшоў дарогамі сям’і Ахаба; бо маці яго падштурхнула яго, каб ён дзейнічаў нягодна.
І кінулася яна да ног яго, і сказала: «Гаспадару мой, мая гэта правіннасць; дазволь, прашу, паслугачцы тваёй гаварыць у вушы твае і выслухай словы паслугачкі тваёй.