Пакуль я гэтак моўчкі разважаў сам у сабе, паказалася Рэбэка, прыходзячы са збанам, які несла на плячы. І спусцілася яна да крыніцы, і начэрпала вады. А я кажу ёй: “Дай мне крыху папіць”.
БЫЦЦЁ 24:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пераняў яе паслугач, і кажа: «Дазволь мне крыху папіць вады з твайго збана». Біблія (пераклад А.Бокуна) I пабег слуга насустрач ёй, і сказаў: «Дай мне глытнуць крыху вады са збана твайго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пабег раб насустрач ёй і сказаў: дай мне выпіць крыху вады са збанка твайго. |
Пакуль я гэтак моўчкі разважаў сам у сабе, паказалася Рэбэка, прыходзячы са збанам, які несла на плячы. І спусцілася яна да крыніцы, і начэрпала вады. А я кажу ёй: “Дай мне крыху папіць”.
Ён устаў і пайшоў у Сарэпту. І калі падышоў ён да гарадской брамы, з’явілася перад ім жанчына, якая збірала дровы; і ён паклікаў яе, і папрасіў: «Дай мне крыху вады са збана напіцца».
Засмагламу ваду выносьце паспешна вы, жыхары зямлі Тэма; з хлябамі сустракайце ўцекачоў!
Па кожнай высокай гары і па кожным узнятым узгорку пацякуць ручаі імклівых водаў у дзень разні вялікай, калі будуць падаць вежы.
не будуць ужо галадаць ані смагнуць, і не ўдарыць іх спякота або сонца, бо кіраваць імі будзе Літасцівец іх ды павядзе іх да крыніц водаў.
Кажа тады Яму жанчына самарыцянка: «Як жа Ты, юдэй, просіш вады ў мяне, самарыцянкі?» Бо юдэі не маюць зносін з самарыцянамі.