Падняўшы тады вочы, Лот убачыў усю ваколіцу каля Ярдана, якая цалкам арашалася, пакуль не знішчыў Госпад Садома і Гаморы, як рай Госпада і як Егіпет, аж да Сэгора.
БЫЦЦЁ 19:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выйшаў Лот з Сэгора і абжыўся разам з дзвюмя дочкамі сваімі ў гарах, бо баяўся заставацца ў Сэгоры. І жыў на гары сам і абедзве дачкі яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І падняўся Лот з Цаару, і жыў на гары, і дзьве дачкі ягоныя з ім, бо баяўся жыць у Цаары. І жыў ён у пячоры, сам і дзьве дачкі ягоныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выйшаў Лот зь Сігора, і пачаў жыць у гары, і зь ім дзьве дачкі ягоныя, бо ён баяўся жыць у Сігоры. І жыў у пячоры, і зь ім дзьве дачкі ягоныя. |
Падняўшы тады вочы, Лот убачыў усю ваколіцу каля Ярдана, якая цалкам арашалася, пакуль не знішчыў Госпад Садома і Гаморы, як рай Госпада і як Егіпет, аж да Сэгора.
Той адказаў яму: «Падымаю руку сваю да Госпада, Бога Узвышняга, Творцы неба і зямлі,
і вывелі яго, і пакінулі за горадам. Там сказаў: «Ратуйся, ідзе размова пра жыццё тваё; і не азірайся назад, і не затрымлівайся нідзе ў гэтай мясцовасці, але ў гарах шукай ратунку, каб не загінуць!»
Вось жа, паслугач Твой знайшоў ласку ў Цябе, і Ты ўзвялічыў міласэрнасць Сваю, якую аказаў мне, каб уратаваць душу маю; не магу хавацца ў гарах, каб не напаткала мяне гора і не памёр я.
Пенячыся, як вада, не будзеш пяршынстваваць, бо ты ўвайшоў у ложак бацькі свайго і апаганіў пасцель маю.
Сэрца маё над Маабам плача, бежанцы яго — аж да Сэгора, Эглатсэліцыі; дарогаю ўгору на Луіт з плачам узыходзяць ды на шляху ў Аранаім падымаюць лямант роспачы!
Ад крыку з Хесебона аж да Элеале і да Ясы ўздымаюць яны голас свой, ад Сэгора да Аранаіма і да Эглатсэліцыі, нават воды Нэмры высахнуюць.