І ўзяў Тэрах Абрама, Лота, сына Арана, свайго ўнука, і Сараі, сваю нявестку, жонку Абрама, сына свайго, і вывеў іх з Ура Халдэйскага, каб пайсці ў зямлю Ханаан. Але дайшлі яны да Харана і абжыліся там.
БЫЦЦЁ 11:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Аран памёр яшчэ за жыццём Тэраха, бацькі свайго, у зямлі, у якой нарадзіўся, у Уры Халдэйскім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І памёр Аран перад абліччам Тэраха, бацькі свайго, у зямлі нараджэньня свайго, у Уры Халдэйскім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І памёр Аран пры Тары, бацьку сваім, у зямлі нараджэньня свайго, у Уры Халдэйскім. |
І ўзяў Тэрах Абрама, Лота, сына Арана, свайго ўнука, і Сараі, сваю нявестку, жонку Абрама, сына свайго, і вывеў іх з Ура Халдэйскага, каб пайсці ў зямлю Ханаан. Але дайшлі яны да Харана і абжыліся там.
І сказаў яму: «Я — Госпад, Які вывеў цябе з Ура Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ва ўласнасць».
Ты Той, Госпадзе, Божа, Які выбраў Абрама і вывеў яго з Ура Халдэйскага, і даў яму імя Абрагам.
Але калі і гэты яшчэ гаварыў, прыбыў іншы і сказаў: «Халдэі сабралі тры дружыны і напалі на вярблюдаў і пазабіралі іх, а паслугачоў пазабівалі мечам, і я адзін уцёк, каб паведаміць табе».