Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 11:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 Абрам і Нахор узялі сабе жонак. Імя жонкі Абрама Сараі, а імя жонкі Нахора Мілка. Яна дачка Арана, які меў яшчэ другую дачку на імя Іска.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 І ўзялі Абрам і Нахор сабе жонак. Імя жонкі Абрама — Сарай, а імя жонкі Нахора — Мілька, дачка Арана, бацькі Мількі і бацькі Іскі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 Абрам і Нахор узялі сабе жонак; імя жонкі Абрамавай: Сара; імя жонкі Нахоравай: Мілка, дачка Арана, бацькі Мілкі і бацькі Іскі.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 11:29
7 Крыжаваныя спасылкі  

Пасля гэтых падзей паведамілі Абрагаму, што Мілка таксама нарадзіла яго брату Нахору сыноў:


І сказаў яшчэ Бог Абрагаму: «Сараі, жонку тваю, не будзеш называць імем яе Сараі, але Сара будзе імя яе.


Яшчэ не вымавіў ён пра сябе гэтых слоў, аж вось Рэбэка, дачка Бэтуэля, сына Мілкі, жонкі Нахора, брата Абрагама, выйшла, маючы збан на плячы.


Дарэчы, яна сапраўды сястра мая, як дачка бацькі майго, але не дачка маці маёй. І я ўзяў яе за жонку.


і Бэтуэля, з якога нарадзілася Рэбэка. Восем гэтых сыноў нарадзіла Мілка Нахору, брату Абрагама.


І ўзяў паслугач дзесяць вярблюдаў са статка гаспадара свайго, і выправіўся, і, выйшаўшы, накіраваўся ў Арам-Нагараім, у горад Нахора.


А яна адказала: «Я дачка Бэтуэля, сына Мілкі, якога яна нарадзіла Нахору».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы