АДКРЫЦЦЁ 16:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і блюзнілі на Бога нябёсаў за пакуты свае і скулы свае, але не навярнуліся ад спраў сваіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) і блюзьнілі на Бога Нябеснага дзеля болю свайго і скулаў сваіх, і не навярнуліся ад справаў сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і клялі Бога Нябеснага ад цярпеньняў сваіх і пошасьцяў сваіх. |
«Гэта заяўляе Кір, цар персаў: “Даў мне Госпад, Бог неба, усе валадарствы зямлі; і Ён загадаў мне, каб пабудаваў я Яму дом у Ерузаліме, што знаходзіцца ў Юдэі”. Хто з вас усіх з Яго народа, хай будзе Госпад, Бог яго, з ім, і хай ідзе!»
«Вось што кажа Кір: “Усе царствы зямлі даў мне Госпад, Бог нябесны, і Ён загадаў мне пабудаваць дом Яму ў Ерузаліме, што ў Юдэі.
І хай складаюць яны ахвяры, прыемныя нябеснаму Богу, і моляцца за жыццё цара ды сыноў яго.
«Артаксэркс, цар цароў — святару Эздру, дасканаламу настаўніку закону Бога нябеснага, — прывітанне.
І я, Артаксэркс, цар, пастанавіў і загадаў усім вартаўнікам грамадскай казны, якія за ракою, каб усё, аб чым папросіць вас Эздра, святар, настаўнік закону Бога нябеснага, вы далі, не адкладаючы:
Усё, што патрабуе Бог нябесны, хай будзе неадкладна дадзена ў дом Бога нябеснага, каб часам не загневаўся Ён на дзяржаву цара і яго сыноў.
І, пачуўшы гэтыя словы, я сеў і заплакаў, і смуткаваў многа дзён, і посціў, і маліўся перад абліччам Бога Нябеснага.
А ў часы гэтых царстваў Бог Неба ўзбудзіць Валадарства, якое вытрывае вечна ды ўлада яго не пяройдзе на другі народ: сатрэ і знішчыць яно ўсе гэтыя царствы і само будзе трываць вечна.
І сказаў ён ім: «Я — гебрай, і баюся Госпада, Бога Нябеснага, Які стварыў мора і сухмень».
Ліхія ж людзі і ашуканцы тым горш будуць гразнуць у зле, памыляючыся самі і ўводзячы ў аблуды.
І ў той час пачаліся страшныя землятрусы, і дзесятая частка горада абрынулася, і загінула ад землятрусу сем тысяч імён чалавечых, а тыя, што засталіся, былі ахоплены жахам і аддалі славу Богу, Які ў небе.
І пайшоў першы анёл, і выліў сваю чару на зямлю; і сталіся балючыя і страшныя скулы на людзях, якія маюць меціну звера, і на тых, якія пакланяліся абразу яго.
І вялікі град, велічынёю з талент, спаў з неба на людзей; і людзі зневажалі Бога за плягу ад гэтага града, бо вельмі вялікай была пляга ад яго.
І апалены былі людзі вялікаю спёкай, і зняважылі імя Бога, Які мае ўладу над гэтымі плягамі, і не навярнуліся, каб уздаць Яму хвалу.