Як тая, якая пачала, калі набліжаецца да родаў, балесна крычыць у пакутах сваіх, і падобнымі мы сталіся перад абліччам Тваім, Госпадзе!
АДКРЫЦЦЁ 12:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і яна цяжарная, і крычыць ад болю і мук радзільных. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, маючы ва ўлоньні, яна крычала ад болю і мукаў радзінаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яна мела ва ўлоньні і крычала ад болю і родавых пакутаў. |
Як тая, якая пачала, калі набліжаецца да родаў, балесна крычыць у пакутах сваіх, і падобнымі мы сталіся перад абліччам Тваім, Госпадзе!
На подзвіг душы Сваёй Ён будзе глядзець з задавальненнем, насыціцца веданнем Сваім. «Слуга Мой справядлівы апраўдае многіх, і несправядлівасці іх Сам Ён будзе несці.
«Узвесяліся, няплодная, якая не нарадзіла, усклікай і крычы, якая не пакутуеш родамі, бо ў кінутай многа дзяцей, больш, чым у той, якая мае мужа, — кажа Госпад. —
Голас крыку з горада, голас са святыні, голас Госпада, Які дае адплату непрыяцелям Сваім.
Чаму цяпер крычыш моцным голасам? Ці няма цара ў цябе або загінулі дарадчыкі твае, што ахапіў цябе боль, як у парадзіхі?
Таму Ён пакіне іх да часу, у якім народзіць Тая, Якая мае нарадзіць; і астатак братоў Яго вернецца да сыноў Ізраэля.
Жанчына, калі нараджае, тужыць, бо надыходзіць яе гадзіна, а калі дзіця народзіць, ужо не памятае сваіх пакут з радасці, што чалавек на свет нарадзіўся.
Напісана бо: «Узвесяліся, няплодная, якая не нараджаеш, усклікай і крычы, якая не пакутуеш родамі, бо ў пакінутай больш дзяцей, чым у той, якая мае мужа».
і хвост яго сцягнуў трэцюю частку зорак з неба і кінуў іх на зямлю. І дракон стаў перад жанчынаю, якая павінна нарадзіць, каб, як яна народзіць, зжэрці яе сына.