І сказаў прарок Ілля Тэсбіт з Тэсбы ў Галаадзе Ахабу: «Жыве Госпад, Бог Ізраэля, перад Якім я стаю. У гэтыя гады не будзе ані расы, ані дажджу, пакуль я не скажу!»
АГЕЯ 1:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму, вось, нябёсы замкнуты над вамі, каб не спускалі расы, і зямлі забаронена, каб не давала пладоў сваіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Таму неба над вамі заставалася без расы, і зямля заставалася бяз плоду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Якраз таму неба і зачынілася і не дае вам расы, і зямля не дае сваіх утвораў. |
І сказаў прарок Ілля Тэсбіт з Тэсбы ў Галаадзе Ахабу: «Жыве Госпад, Бог Ізраэля, перад Якім я стаю. У гэтыя гады не будзе ані расы, ані дажджу, пакуль я не скажу!»
Калі неба замкнецца і не будзе дажджу з-за грахоў іх і калі яны будуць маліцца ў гэтым месцы і прызываць імя Тваё, і адвернуцца ад грахоў сваіх дзеля кары,
Таму вярнуся і забяру ў свой час сваё збожжа і віно сваё ў свой час; адбяру воўну сваю і лён свой, якія закрывалі яе сорам.
ды сатру пыхлівасць сілы вашай. Я дам для вас неба зверху, як жалеза, а зямлю, як медзь.
вы сееце многа і збіраеце мала; ясцё і не насычаецеся; п’яце і не п’янееце; апранаецеся і не саграваецеся; і той, хто працуе, каб зарабіць, кідае плату ў дзіравы мяшэчак!”