Дачка Бабілона — спусташальніца, шчасны той, хто аддасць табе адплату тваю, якую ты нам заплаціла;
АБАКУМА 2:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ты абрабаваў многія народы, абрабуюць і цябе ўсе, хто застаўся з народаў; дзеля крыві людской і прыгнёту краіны, гарадоў і ўсіх іх жыхароў. Біблія (пераклад А.Бокуна) За тое, што ты рабаваў шмат народаў, абрабуюць цябе ўсе пазасталыя плямёны за кроў людзкую і за гвалт над зямлёю, над горадам і над усімі, хто жыве ў ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як што ты абабраў многія народы, дык і цябе абяруць усе астатнія народы за праліваньне крыві чалавечай, за спусташэньне краіны, горада і ўсіх жыхароў яго. |
Дачка Бабілона — спусташальніца, шчасны той, хто аддасць табе адплату тваю, якую ты нам заплаціла;
Гора табе, разбойнік, якога ніхто не абрабаваў; і табе, грабежнік, бо цябе ніхто не аграбіў! Калі скончыш спусташаць, тады цябе аграбяць, калі скончыш рабаваць, тады цябе абрабуюць.
І будуць збіраць здабычу, як збіраецца вусень, як разбягаецца саранча, так на яе збягаюцца.
Раззлаваўся Я на народ Мой, апаганіў спадчыну Маю і аддаў іх у руку тваю, не аказала ты ім міласэрнасці, на старца ўсклала вельмі цяжкае ярмо тваё.
І будуць служыць яму ўсе народы, і сыну яго, і сыну яго сына, пакуль не прыйдзе час таксама і на саму яго зямлю; і будуць служыць яму вялікія народы і вялікія цары.
Дзеля таго ўсе, што праглынаюць цябе, самі будуць з’едзены, а ўсіх ворагаў тваіх павядуць у няволю, і тыя, што нішчылі цябе, самі будуць знішчаны, а ўсіх рабаўнікоў тваіх Я аддам на рабунак.
Станьце войскам супраць Бабілона навокал усе, што нацягваеце лукі! Страляйце ў яго, не шкадуйце стрэлаў, бо зграшыў ён перад Госпадам.
Гоман уцекачоў і тых, якія выйшлі з зямлі Бабілонскай, каб абвясціць на Сіёне пра помсту Госпада, Бога нашага, пра помсту за Яго святыню.
Меч на яго коней і на яго калясніцы, і на ўсю грамаду людзей, якая ёсць пасярод яго; і будуць яны, як жанчыны! Меч на скарбы яго, і будуць яны разрабаваныя.
Ты, што жывеш над вялікімі водамі, перапоўнены багаццямі, прыходзіць канец твой, мерка сквапнасці тваёй!
І Я аддам Бабілону і ўсім жыхарам Халдэі за ўсю іх ліхоту, якую яны зрабілі Сіёну на вачах вашых», — кажа Госпад.
«Я наведаю Бэла ў Бабілоне, вырву ў яго з пашчы тое, што ён праглынуў, не будуць больш да яго плысці народы, і мур Бабілона заваліцца!
І загамоняць хвалебна над Бабілонам неба і зямля і ўсё, што ў іх, бо з поўначы надыдуць на яго спусташальнікі, — кажа Госпад. —
Раптам упаў Бабілон, і зруйнавалі яго. Галасіце дзеля яго, вазьміце бальзам на боль яго, можа, ачуняе.
З пашырэннем гандлю твайго напоўнілася нутро тваё злачыннасцю і зграшыў ты. І скінуў Я цябе з гары Божай, і прагнаў цябе херубін апякун паміж бліскучых камянёў.
І не будуць яны прыносіць дроў з палёў, ані высякаць з лясоў, бо зброю будуць паліць у агні, і будуць рабаваць тых, якія іх рабавалі, і будуць браць здабычу з тых, якія з іх бралі здабычу, — кажа Госпад Бог.
І не ўмеюць яны чыніць справядлівасць, — кажа Госпад, — збіраюць гвалт і рабунак у палацах сваіх”.
Бо блізка дзень Госпадаў супраць усіх народаў! Як ты робіш, так будзе і табе, узнагарода твая спадзе на галаву тваю!
Ты прыняў рашэнне на ганьбу дому свайму, каб забіць многія народы, і зграшыў супраць душы сваёй.
Бо спадзе на цябе крыўда Лібана, і рэзанне жывёлы напоўніць цябе страхам дзеля крыві людской і прыгнёту зямлі, гарадоў і ўсіх жыхароў іх.
але вялікім гневам Я гневаюся на пыхлівыя народы, бо Я крыху загневаўся, а яны павялічылі ліха”.
І гэта будзе такая кара, якой пакарае Госпад усе народы, якія ваявалі супраць Ерузаліма: у кожнага зачахне цела яго, хоць яшчэ будзе стаяць на нагах сваіх, і вочы яго счэзнуць у ямінах сваіх, і язык яго засохне ў вуснах яго.
І гаманілі яны гучным голасам, кажучы: «Госпадзе, святы і справядлівы, як доўга будзеш марудзіць з судом і помстай за нашу кроў над жыхарамі зямлі?»