ІСУСА 19:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ад Сарыда паварочвала на ўсход у напрамку Кэсэлет-Табора, і ішла да Дабэрэта і падымалася да Яфіі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад Сарыду паварочвала мяжа на ўсход у бок узыходу сонца аж да мяжы Кіслот-Табору, а адтуль ішла да Дабэрату і ўзьнімалася да Яфіі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад Сарыда ідзе назад да ўсходняга боку, на ўсход сонца, да мяжы Кіслот-Тавора; адсюль ідзе да Даўрата і падымаецца да Яфіі; |
і ішла на захад да Мэралы, і даходзіла да Дэбасэта аж да ручая, які насупраць Екнаама,
І адтуль мяжа пераходзіла на ўсход, да Гет-Хефэра, да Этакасіна, і выходзіла да Рэмона, і ўхілялася да Ноа,
І дасягала мяжа яго аж да Табора, і Сэгасімы, і Бэтсамэса, і былі ў яе выхады да Ярдана; шаснаццаць гарадоў з іх навакольнымі вёскамі.
Яна паслала паклікаць Барака, сына Абінаама, з Кадэса Нэфталімава і сказаць яму: «Вось што загадаў табе Госпад, Бог Ізраэля: “Ідзі і вядзі войска на гару Табор, і вазьмі з сабою дзесяць тысяч ваяроў з сыноў Нэфталі і з сыноў Забулона.