Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 4:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Яна паслала паклікаць Барака, сына Абінаама, з Кадэса Нэфталімава і сказаць яму: «Вось што загадаў табе Госпад, Бог Ізраэля: “Ідзі і вядзі войска на гару Табор, і вазьмі з сабою дзесяць тысяч ваяроў з сыноў Нэфталі і з сыноў Забулона.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 Яна паслала і паклікала Барака, сына Абінаама, з Кадэш-Нэфталі, і сказала яму: «Гэта загадаў ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Ідзі і вядзі войска на гару Табор, і вазьмі з сабою дзесяць тысячаў ваяроў з сыноў Нэфталі і з сыноў Завулёна.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 Дэвора паслала і паклікала Варака, сына Авінаамавага, з Кедэса Нэфталімавага, і сказала яму: загадвае табе Гасподзь, Бог Ізраілеў: ідзі, падыміся на гару Фавор, і вазьмі з сабою дзесяць тысяч чалавек з сыноў Нэфталімавых і сыноў Завулонавых;

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 4:6
21 Крыжаваныя спасылкі  

Ды што яшчэ маю сказаць? Не хапіла б часу расказваць пра Гедэона, Барака, Самсона, Яфтаха, Давіда, Самуэля і прарокаў,


Бо гэтак загадаў нам Госпад: “Устанаўляю Я цябе святлом для паганаў, каб быў Ты збаўленнем аж па край зямлі”».


І сказаў Зэбаху і Салмане: «Што гэта за людзі былі, якіх вы забілі ў Таборы?» Яны адказалі: «Яны былі падобныя да цябе, і кожны з іх меў выгляд сына царскага».


і Кадэс, і Эдраі, і Эн-Асор,


Слухайце гэта, святары, ды звярні ўвагу, доме Ізраэля ды доме царскі, успрымі, бо для вас прызначаны суд; а вы сталіся сілом для Міцпы і разнятай сеткай над Таборам.


Я жывы, — кажа Валадар, Госпад Магуццяў імя Яго, — бо як Табор сярод гор і як Кармэль на беразе мора, прыйдзе ён.


Твае нябёсы і Твая зямля, Ты заснаваў сусвет і ўсё, што яго напаўняе.


няхай вораг чыніць пераслед душы маёй, і схопіць, і растопча па зямлі жыццё маё і славу маю перакіне ў попел.


І калі пойдзеш адтуль, і далей пройдзеш, і прыйдзеш да дуба ў Таборы, там сустрэнуць цябе трое мужчын, што ідуць у Бэтэль да Бога: адзін будзе несці трох казлянят, і другі будзе несці тры круглыя хлябы, і трэці будзе несці бурдзюк віна.


І ў той дзень спявалі Дэбора і Барак, сын Абінаама, кажучы:


Барак, сабраўшы сыноў Забулона і Нэфталі ў Кадэсе, вырушыў з дзесяццю тысячамі ваяроў, маючы ў таварыстве сваім Дэбору.


Таксама ад пакалення Нэфталі — горад для ўцёкаў Кадэс у Галілеі, і Аматдор, і Картан з наваколлямі іх: тры гарады.


Шостае жэрабя выпала сынам Нэфталі па родах іх.


Ці не Я загадваю табе: “Будзь цвёрды і мужны, не палохайся і не бойся, бо з табою Госпад, Бог твой, ва ўсім, да чаго імкнешся”»?


І дасягала мяжа яго аж да Табора, і Сэгасімы, і Бэтсамэса, і былі ў яе выхады да Ярдана; шаснаццаць гарадоў з іх навакольнымі вёскамі.


І паслаў ён вестуноў да ўсяго пакалення Манасы, які і сам пайшоў за ім, а таксама паслаў пасланцоў да пакалення Асэра, Забулона і Нэфталі, якія пайшлі, каб з ім злучыцца.


І паслаў Госпад Ерабаала, і Барака, і Яфтаха, і Самуэля, і вызваліў вас з рук ворагаў вашых наўкола; і жылі вы спакойна.


гарадамі самымі ўмацаванымі былі: Асэдым, Сэр і Амат, Рэкат і Кінэрэт,


Ты стварыў поўнач і поўдзень, Табор і Гэрмон радуюцца з Твайго імя.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы