ІСУСА 14:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, захаваў мне Госпад жыццё, як паабяцаў, да сённяшняга дня. Сорак пяць гадоў мінула з таго часу, як Госпад сказаў словы гэтыя Майсею, калі Ізраэль вандраваў праз пустыню; цяпер маю восемдзесят пяць гадоў, Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось, захаваў мяне ГОСПАД пры жыцьці, як абяцаў. Ужо сорак пяць гадоў мінула, як ГОСПАД прамовіў словы гэтыя да Майсея, калі яшчэ Ізраіль вандраваў праз пустыню. Цяпер я маю восемдзясят пяць гадоў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык вось, Гасподзь пакінуў мяне жывога, як Ён казаў; ужо сорак пяць гадоў прайшло з таго часу, калі Гасподзь сказаў Майсею слова гэтае, і Ізраіль хадзіў па пустыні; цяпер, вось, мне восемдзесят пяць гадоў; |
не ўвойдзеце вы ў зямлю, над якой Я падняў руку Сваю, каб пасяліць вас, апрача Калеба, сына Ефоны, і Ешуа, сына Нуна.
Аднак Ешуа, сын Нуна, і Калеб, сын Ефоны, засталіся жывымі з усіх, хто хадзілі аглядаць зямлю.
Ешуа састарэў і быў у гадах пажылых, і сказаў яму Госпад: «Ты састарэў і ты ў гадах пажылых; і да гэтай пары ёсць найвялізнейшая зямля, што яшчэ не занятая.
але я дужы як тады, калі пасланы быў дзеля выведвання, колькі ў мяне тады было сілы, столькі і цяпер маю для таго, каб ваяваць ды ісці ў паход і вяртацца.
І ў той дзень Майсей прысягнуў, кажучы: “Зямля, на якую ступіла нага твая, будзе ўласнасцю тваёй і сыноў тваіх навекі, бо ты быў верным у тым, каб пайсці за Госпадам, Богам маім”.