а таксама Міцпа, бо ён сказаў: «Хай наглядае Госпад за мной і табой, калі разыдземся між сабой.
ІСУСА 13:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ад Хесебона аж да Рамот-Міцпы, і Бэтаніма і ад Маханаіма аж да межаў Ладабара, Біблія (пераклад А.Бокуна) і ад Хешбону да Рама-Міцпы і Бэтаніму і ад Маханаіму да мяжы Лё-Дэбару, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і землі ад Эсэвона Рамат-Міцфы і Вэтаніма і ад Маханаіма да межаў Давіра, |
а таксама Міцпа, бо ён сказаў: «Хай наглядае Госпад за мной і табой, калі разыдземся між сабой.
І, калі Давід прыбыў у Маханаім, Собі, сын Нааса з Рабы сыноў Амона, і Махір, сын Аміэля з Ладабара, і Барзэлай, галаадзец з Рагэліма,
А Абнэр, сын Нэра, кіраўнік войска Саўла, узяў Ісбаала, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім,
і цар Ізраэля сказаў паслугачам сваім: «Ці вы не ведаеце, што Рамот у Галаадзе наш, і мы маўчым, замест таго каб забраць яго з рук цара сірыйскага?»
Язэр, і ўсе гарады Галаада, і палова зямлі сыноў Амона аж да Араэра, што насупраць Рабы;
таксама ў даліне Бэтаран, і Бэтнэмра, і Сукот, і Сафон, астатняя частка царства Сэгона, цара Хесебона; Ярдан і мяжа аж да крайняй часткі мора Кінэрэт за Ярданам на ўсходнім баку.
і з другога боку Ярдана, на ўсходнім баку Ерыхона, вызначылі Басор у пустыні на раўніне ад пакалення Рубэна, і Рамот у Галаадзе ад пакалення Гада, і Галан у Басане ад пакалення Манасы.
Такім чынам, сыны Амона сабраліся і паставілі палаткі ў Галаадзе; насупраць іх у Міцпе сабраліся сыны Ізраэля і там сталі лагерам.
І пайшоў Яфтах з князямі Галаада, і ўвесь народ зрабіў яго сваім кіраўніком. І ўсе гэтыя словы свае сказаў Яфтах перад Госпадам у Міцпе.
І Дух Госпадаў быў на Яфтаху, і ён, праходзячы Галаад і Манасу, прыбыў у Міцпу ў Галаадзе, а адтуль — да сыноў Амона.