ІСУСА 11:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І аддаў іх Госпад у рукі Ізраэля; ён разбіў іх і гнаўся за імі аж да вялікага Сідона і Мацэрэфота на захадзе і аж да даліны Міцпы на ўсходзе. Так забіваў усіх, што не застаўся ніводзін з іх; Біблія (пераклад А.Бокуна) І аддаў іх ГОСПАД у рукі Ізраіля, і ён разьбіў іх, і гнаўся за імі аж да Вялікага Сідону і Місрэфот-Маіму і аж да даліны Міцпа на ўсходзе, і забівалі іх, і не пакінулі ў іх рэшткаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І аддаў іх Гасподзь у рукі Ізраільцянам, і пабілі яны іх, і гналіся за імі да Сідона вялікага і да Місрэфот-Маіма і да даліны Міцфы на ўсход, і перабілі іх, так што нікога зь іх не засталося, хто ацалеў бы. |
І пайшлі яны ў Галаад і ў зямлю хетэйцаў у Кадэс, і прыйшлі ў Дан. І з Дана павярнулі ў Сідон,
Засаромейся, Сідоне, бо прамовіла мора, крэпасць марская, кажучы: «Не пакутавала я родамі і не нарадзіла, і не ўзгадавала юнакоў ані выхавала дзяўчат».
Госпад, Бог твой, аддасць іх табе, а ты іх выгубі аж да поўнага вынішчэння. Не заключай з імі пагаднення і не будзь да іх літасцівы.
Дык ведай сёння, што Госпад, Бог твой, Сам пройдзе перад табой, як агонь знішчальны, які сатрэ іх і зрыне перад абліччам тваім, каб ты хутка выгнаў і знішчыў іх, як Ён сказаў табе.
Такім чынам, ударыўшы ворагаў найвялікшай караю аж да знішчэння так, што толькі рэшткі з іх змаглі ўцячы ў гарады ўмацаваныя,
да хананеяў на ўсходзе і захадзе, і да амарэяў, і да хетэяў, феразеяў і евусеяў у гарах, а таксама да гівеяў, якія пражывалі ля падножжа Гэрмона ў зямлі Міцпа.
І Ешуа і ўсё яго войска з ім пайшлі раптоўна супраць іх да водаў Мэромы, і напалі на іх.
усе, што жывуць на гары ад Лібана аж да Мацэрэфота на захадзе, усе сідонцы. Я выганю і знішчу іх перад сынамі Ізраэля. Толькі жэрабем падзялі зямлю між сынамі Ізраэля ў спадчыну, як Я загадаў табе.
І даў ім Госпад супакой з усіх бакоў, і ніхто з ворагаў не адважыўся ваяваць з імі, але ўсіх ворагаў Госпад падпарадкаваў Ізраэлю.