Калі пачуў гэта цар, раздзёр шаты свае. І праходзіў ён па муры, і ўвесь народ бачыў зрэбніцу, якую насіў ён як сподняе на целе сваім.
ІСАІ 58:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж гэта такі пост, які Я выбраў, дзень, калі чалавек прыгнятае душу сваю? Ці хіліць галаву сваю, як трысціна, або ў мех адзяваецца і попелам пасыпаецца? Ці ж гэта назавеш ты постам і днём мілым Госпаду? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж гэта той пост, які Я выбраў, дзень, калі чалавек прыгнятае душу сваю, гне галаву сваю, як трысьціна, і ў зрэбніцу апранаецца, і попелам пасыпае [галаву]? Ці ж гэта ты называеш постам і днём, які ўпадабаў ГОСПАД? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці такі той пост, які Я выбраў, - дзень, у які томіць чалавек душу сваю, калі нурыць галаву сваю, як трысьнёг, і падсьцілае пад сябе зрэб'е і попел? Ці гэта называеш постам і днём, заўгодным Госпаду? |
Калі пачуў гэта цар, раздзёр шаты свае. І праходзіў ён па муры, і ўвесь народ бачыў зрэбніцу, якую насіў ён як сподняе на целе сваім.
Язафат жа, праняты страхам, усяго сябе звярнуў запытацца ў Госпада ды аб’явіў усёй Юдэі пост.
І ўстаў Эздра перад домам Божым, і накіраваўся ў пакой Ёганана, сына Эліясіба, і там пераначаваў; не еў ён хлеба і не піў вады, бо смуткаваў дзеля правіннасці тых, якія вярнуліся з няволі.
І там, каля ракі Агавы, абвясціў я пост, каб упакорыліся мы перад Богам нашым і папрасілі ў Яго шчаслівую дарогу нам, і дзецям нашым, і ўсёй уласнасці нашай.
«Ідзі і збяры ўсіх юдэяў, якія знаходзяцца ў Сузах; і посціце за мяне. Не ежце і не піце тры дні і тры ночы, і я з паслугачкамі сваімі таксама буду посціць; і затым пайду да цара, нягледзячы на закон: калі загіну — загіну».
Таксама ва ўсіх правінцыях, куды дайшоў эдыкт і закон цара, паўстаў у юдэяў вялікі смутак, пост, лямант і плач, так што для многіх зрэбніца і попел сталі ложкам.
Нагаворваюць супраць мяне тыя, што сядзяць пры браме, і спяваюць пра мяне тыя, што п’юць віно.
Гэта кажа Госпад: “У час прыдатны выслухаў Я цябе ды ў дзень збаўлення ўспамог табе; і захаваў Я цябе, і ўстанавіў цябе заветам для народа, каб ты аднавіў зямлю ды каб раздзяліў спустошаную спадчыну;
“Чаго посцілі мы, а Ты не бачыў? Упакорвалі душу нашу, а Ты не ведаеш?” Вось жа, у дзень посту вашага вы робіце [свае] справы, і прыціскаеце ўсіх працаўнікоў вашых.
абвяшчаць год спагадлівасці Госпада і дзень помсты для Бога нашага, каб пацешыць усіх засмучаных,
Гэта будзе вам вечнай пастановай: у сёмы месяц, у дзесяты дзень месяца, упакорвайце душы вашы, не выконвайце ніякай працы ані тутэйшы, ані прыбылец, які паселіцца паміж вамі.
«Скажы ўсяму народу зямлі і святарам, кажучы: “Калі гэтыя семдзесят гадоў посцілі вы і плакалі ў пятым і сёмым месяцы — ці вы сапраўды дзеля Мяне посцілі?
Калі посціце, не будзьце сумныя, быццам крывадушнікі; бо яны твары свае выкрыўляюць, каб паказацца людзям, што посцяць. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымалі сваю ўзнагароду.
І не ўпадабняйцеся гэтаму веку, але перамяняйцеся праз аднаўленне розуму вашага, каб пазналі, якая ёсць воля Божая, добрая, прыемная, дасканалая.
і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, у святарства святое, каб складаць духоўныя ахвяры, мілыя Богу праз Ісуса Хрыста.