Але і гэта здалося малым у вачах Тваіх, Госпадзе, Божа; і Ты казаў таксама пра род паслугача Твайго на будучыню, і гэта — закон чалавечы, Госпадзе Божа!
ІСАІ 55:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо як нябёсы высока над зямлёю, так высока дарогі Мае над дарогамі вашымі і намеры Мае — над намерамі вашымі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо як неба высока над зямлёю, так вышэйшыя шляхі Мае ад шляхоў вашых, і думкі Мае — ад думак вашых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Як неба вышэй за зямлю, так дарогі Мае вышэй за дарогі вашыя, і думкі Мае вышэй за думкі вашыя. |
Але і гэта здалося малым у вачах Тваіх, Госпадзе, Божа; і Ты казаў таксама пра род паслугача Твайго на будучыню, і гэта — закон чалавечы, Госпадзе Божа!
Бо, наколькі ўзвышаецца неба над зямлёю, настолькі перавышае міласэрнасць Яго страх Яго.
Задумаў ён несправядлівасць у пасцелі сваёй, узыходзіць на любую благую дарогу, да ліхога не адчувае нянавісці.
Голас грому Твайго наўкола; асвяцілі маланкі Твае ўвесь свет, здрыганулася і затрэслася зямля.
Міласэрнасць Госпада вечна буду апяваць, з пакалення ў пакаленне абвяшчаць буду праўду Тваю вуснамі маімі.
Прысягнуў Госпад Магуццяў, кажучы: «Сапраўды, як задумаў, так станецца, ды як вырашыў, так здзейсніцца.
У той самы час, адказваючы, Ісус сказаў: «Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты прыхаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта малым дзецям.