ІСАІ 35:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады вочы сляпых адплюшчацца і вушы глухіх адкрыюцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады расплюшчацца вочы сьляпых, і вушы глухіх адкрыюцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады адамкнуцца вочы сьляпых, і вушы глухіх расчыняцца. |
Госпад прасвятляе сляпых, Госпад выпрастоўвае сагнутых, Госпад любіць справядлівых.
Сказаў яму Госпад: «Хто стварыў вусны чалавека? Або хто зрабіў чалавека нямым або глухім, або відушчым, або сляпым? Ці не Я?
І ў той дзень глухія пачуюць словы кнігі, а вочы сляпых з туману і цемры стануць бачыць.
І павяду сляпых па дарозе, якой не ведаюць, ды па сцежках, якіх не спазналі, дам ім хадзіць, замяню цемру перад імі на святло, а крывое — на роўнае. Гэтыя словы споўню для іх ды не пакіну іх».
Ані ты чуў, ані ведаў, ані тады адкрылася вуха тваё; бо ведаю, што ты пераваротна крывіш душою і завуць цябе парушальнікам ад улоння.
Госпад Бог надзяліў мяне языком вымоўным, каб здолеў я падтрымаць таго, хто знямогся ў слове; кожную раніцу Ён абуджае, абуджае вуха маё, каб слухаў я Яго, як вучань.
Каму я маю казаць і каго перасцерагаць, каб паслухаў? Вось жа, неабрэзаныя вушы іх, і не могуць яны чуць, вось жа, слова Госпада сталася для іх у пасмяянне, і яны не прымуць яго.
Затым прывялі да Яго апанаванага дэманамі, сляпога і нямога, і Ён аздаравіў яго, так што нямы стаў гаварыць і бачыць.
«Дух Госпада на Мне; таму Госпад Мяне намасціў, каб нёс добрую вестку ўбогім, паслаў Мяне лячыць раны зламаным сэрцам, прадказваць палонным свабоду, сляпым – відушчасць, а вязням – вызваленне,
А некаторыя з іх сказалі: «Ці не мог Ён, што адкрыў вочы сляпому, зрабіць, каб і гэты не памёр?»
І сказаў Ісус: «На суд прыйшоў Я на гэты свет, каб тыя, што не бачаць, бачылі, а тыя, што бачаць, сталіся сляпымі».
каб адкрыў ты ім вочы, каб павярнуліся ад цемры да святла і ад улады шатана да Бога, каб атрымалі адпушчэнне грахоў і ўдзел са святымі праз веру ў Мяне”.
бо ўсё, што выяўляецца, ёсць святло. Таму і сказана: «Устань, які спіш, і паўстань з мёртвых, і будзе свяціць табе Хрыстос».