Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСАІ 33:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Не ўбачыш ужо народа бессаромнага, народа патаемных невытлумачальных слоў, мовы дзікуноў незразумелай.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ты больш ня ўбачыш народу нахабнага, народу з не­вы­разнай гаворкай, якую [цяж­ка] слухаць, з мовай насьмешлі­вай, якую [цяжка] зразумець.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ня ўбачыш больш народу лютага, народу з глухою, неўразумелаю гаворкаю, з моваю дзіўнаю, не зразумелаю.

Глядзіце раздзел



ІСАІ 33:19
10 Крыжаваныя спасылкі  

Хадземце, вось, сыдзем, памяшайма там іх мову, каб не маглі зразумець гаворкі адзін аднаго».


Дзеля таго вось што кажа Госпад пра цара асірыйцаў: “Не ўвойдзе ён у гэты горад, ані выпусціць у яго стралы, і не наставіць супраць яго шчыта, і не насыпле кругом яго вала.


Але Майсей сказаў народу: «Не бойцеся; стойце на месцы і ўбачыце збаўленне Госпада, якое ўчыніць Ён вам сёння; бо егіпцян, якіх цяпер бачыце, ужо ніколі не ўбачыце да веку.


Сапраўды, вуснамі шапялявымі ды языком чужым прамаўляць будзе да гэтага народа,


Дарогай, якою прыйшоў, тою вернецца, ды ў горад гэты не ўвойдзе, — кажа Госпад. —


І выйшаў ён, і адышоў; і вярнуўся Санхэрыб, цар асірыйцаў, і абжыўся ў Нініве.


Вось, Я навяду на вас, дом Ізраэля, народ далёкі, — кажа Госпад, — народ дужы, народ старадаўні, народ, якога мовы ты не будзеш ведаць і не зразумееш, што ён гаворыць.


У законе напісана: «Буду прамаўляць да гэтага народа іншымі мовамі і вуснамі іншымі, але яны і тады не паслухаюць Мяне», – кажа Госпад.