ІСАІ 32:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не будзе больш той, хто безразважны, называцца высакародным, ані ашуканец не будзе званы вяльможным. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дурань ня будзе ўжо называны шляхетным, і пра ашуканца ня будуць казаць як пра дастойнага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Невука ўжо не называцьмуць шаноўным, і пра падступнага ня скажуць, што ён сумленны. |
нікчэмным лічыцца перад ім злачынца, аднак тых, што баяцца Госпада, ён услаўляе; хто прысягае, хоць і не на карысць сваю, і не адмаўляецца;
У ашуканца ашуканствы — найгоршыя: ён бо перадумвае спосабы, каб загубіць пакорлівых словамі хлусні, хоць нават калі бедны дакажа справядлівасць.
Гора тым, што ліха называюць дабром, а дабро — ліхам, якія выдаюць цемру за святло, а святло — за цемру, якія выстаўляюць горкае за салодкае, а салодкае — за горкае!
Зноў убачыце розніцу паміж справядлівым і бязбожнікам, паміж тым, хто служыць Богу, і тым, хто не служыць Яму.
Прашу, хай гаспадар мой не звяртае ўвагі сваёй на чалавека гэтага, ліхога Набала, бо ён такі бязглузды, якое імя яго: Набал імя яго, і ёсць бязглуздасць у ім; а я, паслугачка твая, не бачыла юнакоў гаспадара майго, якіх ты паслаў.