Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 32:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Невука ўжо не называцьмуць шаноўным, і пра падступнага ня скажуць, што ён сумленны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Дурань ня будзе ўжо называны шляхетным, і пра ашуканца ня будуць казаць як пра дастойнага.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Не будзе больш той, хто безразважны, называцца высакародным, ані ашуканец не будзе званы вяльможным.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 32:5
8 Крыжаваныя спасылкі  

Гора тым, якія зло называюць дабром, і дабро - злом, цемру лічаць сьвятлом, і сьвятло - цемраю, горкае лічаць салодкім, і салодкае - горкім!


І тады зноў убачыце розьніцу паміж праведнікам і бязбожным, паміж службітом Бога і няслухам Ягоным.


Хай памножацца смуткі ў тых, што цякуць да бога чужога; я ня вылью крывавых ахвяраў іхніх, і не спамяну іх імёнаў вуснамі маімі.


Няхай гаспадар мой не зважае на гэтага ліхога чалавека, на Навала; бо якое імя ў яго, такі і ён. Навал - імя яго, і вар'яцтва ягонае зь ім. А я, рабыня твая, ня бачыла слуг гаспадара майго, якіх ты прыслаў.


У падступнага і ўчынкі згубныя: ён намышляе ліхое, каб загубіць беднага хлусьнёю, хай той бедны і будзе слушны.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы