ІСАІ 2:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і на ўсе кедры Лібана, гонкія і высокія, і на ўсе дубы Басана, Біблія (пераклад А.Бокуна) і на ўсе кедры Лібану, гонкія і ўзьнёслыя, і на ўсе дубы Башану, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і на ўсе кедры Ліванскія, высокія і выносныя, і на ўсе дубы Васанскія, |
Нават елкі цешацца дзеля цябе і кедры лібанскія: «З таго часу, як заснуў ты, ніхто не прыходзіць секчы нас».
Сумуе зямля, вяне, Лібан збянтэжаны змарнеў, Сарон стаўся, як пустыня, а Басан і Кармэль павысыхалі.
Праз сваіх вестуноў папракнуў ты Госпада і сказаў: “З мноствам маіх калясніц узышоў я на горныя узвышшы, на вяршыні Лібана; ды ссек вершаліны кедраў яго і найпрыгажэйшыя яліны яго, і дайшоў аж да межаў яго, у нетры густыя.
з дубоў басанскіх зрабілі вёслы табе, і лаўкі твае зрабілі з косці слановай, і з кіпарысаў з астравоў кітымскіх.