Якія ж неразумныя князі танейскія! Мудрыя дараднікі фараона далі раду дурную, як жа скажаце фараону: “Я — сын мудрацоў, сын даўніх цароў?”»
ІСАІ 19:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Здурнелі князі танейскія, падмануты князі Мемфіса, ашукалі Егіпет кіраўнікі родаў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Здурнелі князі Цаану, падманутыя князі Нофу, ашукалі Эгіпет старшыні плямёнаў ягоных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Звар'яцелі князі Цаанскія; ашукаліся князі Мэмфіскія, і збочыў Егіпет з дарогі галавы плямёнаў ягоных. |
Якія ж неразумныя князі танейскія! Мудрыя дараднікі фараона далі раду дурную, як жа скажаце фараону: “Я — сын мудрацоў, сын даўніх цароў?”»
Слова, што было праз Ярэмію ўсім юдэям, якія жылі ў зямлі Егіпецкай ды якія жылі ў Магдоле, і ў Тапнэсе, у Мемфісе і ў зямлі Патрос:
«Паведаміце Егіпту і дайце пачуць у Магдоле, і хай загучыць у Мемфісе і Тапнэсе! Скажыце: “Стой і рыхтуйся, бо меч паглынае ўсё тое, што тваё вакол цябе”.
Прыгатуй сабе начынне на выгнанне, жыхарка, дачка Егіпта, бо Мемфіс стане пустыняй і будзе зруйнаваны і не будзе ў ім жыхароў.
Гэта кажа Госпад Бог: “І Я знішчу выявы і выдалю ідалаў з Мемфіса, і валадара не будзе ўжо ў зямлі Егіпецкай, і навяду Я страх на зямлю Егіпта.
І Я выпушчу агонь на Егіпет; быццам парадзіха, будзе цярпець боль Сін, і ў Но адкрыецца вылам, і на Мемфіс нападуць ворагі ўдзень.
Вось жа, выйшлі яны дзеля спусташэння; Егіпет іх збярэ, Мемфіс іх пахавае: іх каштоўнае срэбра крапіва возьме ў спадчыну, а церні — іх палаткі.
З яго — вугал, з яго — калок, з яго — лук баявы, з яго выйдзе кожны загадчык разам.
Бачу яго, але яшчэ не цяпер; аглядаю яго, але не паблізу. Узыходзіць зорка з Якуба і паўстае скіпетр з Ізраэля; і ён струшчыць галаву Мааба і зруйнуе ўсіх сыноў Сэта.
Дык Ён для вас, веруючых, – гонар, а для няверуючых «камень, які адкінулі будаўнікі, які стаўся галавою вугла»
І сказаў Саўл: «Збярыцеся сюды ўсе кіраўнікі народа і заўважце, праз каго здарыўся грэх гэты сёння.