Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 14:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

38 І сказаў Саўл: «Збярыцеся сюды ўсе кіраўнікі народа і заўважце, праз каго здарыўся грэх гэты сёння.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

38 І сказаў Саўл: «Зьбярыцеся сюды, усе начальнікі народу, і даведайцеся, і пабачце, хто ўчыніў грэх у гэты дзень.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

38 Тады сказаў Саўл: хай падыдуць сюды ўсе начальнікі народу і разьведаюць і даведаюцца, на кім грэх сёньня?

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 14:38
11 Крыжаваныя спасылкі  

І народ адказаў: «Не, ты не пойдзеш. Бо калі мы адступім, на нас не звернуць увагі; і хоць бы загінула палова з нас, не лічылася б гэта, а ты адзін лічышся за дзесяць тысяч. Дык лепш, калі ты будзеш дапамагаць нам з горада».


Бог валадарыць над народамі, Бог сядзіць на пасадзе Сваім святым.


З яго — вугал, з яго — калок, з яго — лук баявы, з яго выйдзе кожны загадчык разам.


Бачу яго, але яшчэ не цяпер; аглядаю яго, але не паблізу. Узыходзіць зорка з Якуба і паўстае скіпетр з Ізраэля; і ён струшчыць галаву Мааба і зруйнуе ўсіх сыноў Сэта.


Кажа ім Ісус: «Ці ж ніколі не чыталі вы ў Пісанні: “Камень, які адкінулі будаўнікі, ён стаўся галавою вугла. Ад Госпада гэта сталася, і дзіўна ў вачах нашых”?


угрунтаваныя на падмурку Апосталаў і прарокаў, дзе вуглавым каменем ёсць Сам Хрыстос Ісус,


Ізраэль зграшыў і парушыў Мой запавет, які Я з імі заключыў; і ўзялі сабе тое, што было праклятае, і ўкралі гэта, і затаілі, і схавалі паміж сваіх рэчаў.


І сыны Ізраэля не змаглі ўстаяць перад ворагамі сваімі, і ўцяклі ад іх, бо яны падпалі пад праклён; не буду Я больш з вамі, пакуль не вынішчыце з сябе праклятага.


І сабраліся ўсе народы з усіх канцоў Ізраэля і ўсе пакаленні Ізраэля на сход народа Божага: чатырыста тысяч найлепшых ваяроў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы