ІСАІ 14:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось рашэнне, якое было прынята адносна ўсёй зямлі, і вось рука, выцягнутая над усімі народамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта рада, якая раджаная адносна ўсёй зямлі, і гэта рука, якая выцягнутая над усімі народамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Такая пастанова, прынятая для ўсёй зямлі, і вось рука, узьнесеная над усімі народамі; |
Руку сваю працягнуў над морам, затрос валадарствамі. Госпад загадаў адносна Ханаана, каб разбурыць яго ўмацаванні.
Госпад Магуццяў задумаў гэта, каб прынізіць пыху любой славы і зрабіць сціплымі ўсіх знакамітых зямлі.
і выцягне пасярод яго Свае рукі, як выцягвае плывец дзеля плавання; так будзе ўпакорана яго пыха разам з намаганнямі рук яго.
Таму ўзгарэлася абурэнне Госпада на народ Яго, і выцягнуў руку Сваю супраць яго, і ўдарыў яго, аж задрыжалі горы, і трупы іх, як гной, запоўнілі плошчы. Але на гэтым усім не спыніўся гнеў Яго, і рука Яго далей выцягнута.
Бо, вось, так кажа Госпад, Бог Ізраэля, да мяне: «Вазьмі з Маёй рукі келіх віна гэтага гневу ды дай з яго піць усім народам, да якіх Я пашлю цябе.
Ды выцягне Ён руку Сваю на поўнач і знішчыць Асірыю; і Нініву зменіць у пустэчу і ў месца сухое, як тая пустыня.