Такім чынам, калі Ахаб пачуў словы гэтыя, раздзёр ён адзенне сваё і апрануў на цела сваё зрэбніцу, і пасціў, і спаў у зрэбніцы, і хадзіў з паніклай галавою.
ЁНЫ 3:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дайшла гэтая вестка да цара Нінівы, і ён устаў з пасада свайго, скінуў плашч свой з сябе ды апрануўся ў зрэбніцу і сеў у попел. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо калі слова дайшло да валадара Нінівы, ён устаў з пасаду свайго, і скінуў з сябе адзеньне сваё, і апрануўся ў зрэбніцу, і сядзеў у попеле. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэтае слова дайшло да цара Нінэвіі, - і ён устаў з трона свайго і зьняў зь сябе царскае адзеньне сваё, і апрануўся ў вярэту і сеў на попеле, |
Такім чынам, калі Ахаб пачуў словы гэтыя, раздзёр ён адзенне сваё і апрануў на цела сваё зрэбніцу, і пасціў, і спаў у зрэбніцы, і хадзіў з паніклай галавою.
На шляхах яго апярэзаныя зрэбніцай; на дахах яго і на плошчах яго ўсе галосяць, заліваюцца слязьмі.
І паведаміў ім Міхей усе словы, якія чуў, калі Барух чытаў са скрутку ўголас перад народам.
І цар і ўсе паслугачы яго, якія чулі ўсе гэтыя словы, не спалохаліся і не раздзёрлі свайго адзення.
Дачка народа Майго, апраніся ў зрэбніцу ды качайся ў попеле; учыні сабе жалобу, горкі плач, як па сыне адзіным, бо знянацку нападзе на нас нішчыцель.
Селі моўчкі на зямлі старэйшыя дочкі Сіёна, попелам пасыпалі галовы свае, адзеліся ў зрэбніцы, пахілілі галовы свае да зямлі дзяўчаты ерузалімскія.
І ўсе князі мора сыдуць з пасадаў сваіх, і скінуць плашчы свае, здымуць шаты свае разнастайныя і апрануцца ў страх, сядуць на зямлі і, ашаломленыя, будуць дрыжаць без перапынку і трэсціся будуць з-за цябе.
і я звярнуў твар мой да Госпада, Бога майго, каб я прасіў і маліўся ў пастах, зрэбніцы ды попеле.
«Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсайда! Бо каб у Тыры і Сідоне адбыліся такія цуды, якія адбыліся ў вас, даўно б яны ў зрэбніцы і попеле навярнуліся.
Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсайда! Бо калі б у Тыры і Сідоне гэтыя цуды адбываліся, што ў вас, яны б ужо даўно, у зрэбніцы і попеле седзячы, пакаяліся.