ЁВА 41:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) За сабой пакідае светлую сцежку, і бездань будзе здавацца сівізною. Біблія (пераклад А.Бокуна) За сабой пакідае сьветлую сьцежку, і бездань падаецца сівізною. Біблія (пераклад В. Сёмухі) пакідае за сабою сьветлую сьцежку; бездань здаецца сівізнай. |
Ведаў вось Я, што ўпорысты ты і што карак твой — жалезная жыла, а чало тваё меднае.
Госпадзе, ці ж вочы Твае не пазіраюць на праўду? Ты апанаваў іх горам, а яны не бядуюць, знішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць павучанне; закамянілі твары свае горш за скалу, не хочуць навярнуцца.
І сэрца сваё ператварылі ў дыямент, каб не чуць закону і напамінаў, якія паслаў Госпад Магуццяў праз Духа Свайго за пасрэдніцтвам даўнейшых прарокаў, і ўзгарэўся гнеў вялікі ў Госпада Магуццяў.