ЁВА 38:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Па якім шляху разліваецца святло, разыходзіцца палючы вецер па зямлі? Біблія (пераклад А.Бокуна) Па якім шляху разьліваецца сьвятло і разыходзіцца вецер палючы па зямлі? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Па якім шляху разьліваецца сьвятло і разносіцца ўсходні вецер па зямлі? |
І, калі працягнуў Майсей руку над морам, Госпад адагнаў яго, бо дзьмуў гвалтоўны і сухі вецер усю ноч і ператварыў яго ў сухую зямлю; вада раздзялілася,
І калі сонца ўзышло, загадаў Бог усходняму гарачаму ветру, і сонца стала пячы галаву Ёнаву так, што той самлеў, і прасіў для душы сваёй, каб памерці, і казаў: «Лепш мне памерці, чым жыць».
Бо, як маланка з’яўляецца на ўсходзе і віднеецца аж да захаду, такім будзе і прышэсце Сына Чалавечага.