ЁВА 23:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады справядлівы будзе судзіцца з Ім, і ад Суддзі свайго пайшоў бы я ў цэласці. Біблія (пераклад А.Бокуна) Там справядлівы прадставіць справу сваю перад Ім, і ад Судзьдзі майго выйду я вольным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады праведнік мог бы спаборнічаць зь Ім, - і я назаўсёды атрымаў бы свабоду ад Судзьдзі майго. |
Бо, нават калі б я быў справядлівы, я не адказваў бы, а толькі ўпрошваў бы суддзю майго.
Тады прыходзьце і давайце спрачацца па справядлівасці, — кажа Госпад. — Хоць бы грахі вашы былі, як пурпур — як снег, пабялеюць; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, — стануцца белымі, як воўна.
Сапраўды, справядлівы Ты, Госпадзе, калі б я спрачаўся з Табою; аднак жа, пра законнасць буду гаварыць я з Табою. Чаму шлях бязбожнікаў паспяховы? Добра ўсім крывадушнікам і злачынцам.
Ці будзе Ён гневацца вечна або крыўдаваць заўсёды?” Так ты казала, а сама дапускалася ліха, і ў гэтым мела поспех».
Значыць, няма цяпер ніякага асуджэння тым, што ў Хрысце Ісусе не паводле цела, а паводле Духа ходзяць;