ЁВА 15:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя і ці напоўніць жывот свой гарачым ветрам? Біблія (пераклад А.Бокуна) «Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя, і ці напоўніць жывот свой ветрам палючым? Біблія (пераклад В. Сёмухі) ці будзе мудры адказваць веданьнем пустым і напаўняць чэрава сваё ветрам палючым, |
Вы будуеце прамову толькі дзеля наракання, але словы вашыя безнадзейныя — на вецер.
І гэта таксама балючая немач: як прыйшоў, так і адыдзе. Дык што яму за карысць, што працаваў на вецер?
Эфраім пасе вецер і ганяецца за хвалямі: увесь дзень множыць лгарства і гвалт, заключае прымірэнне з Асірыяй і дастаўляе аліву ў Егіпет.
Дык з Юдаю суд у Госпада, і Ён наведае Якуба; і адгодзіць Ён яму за паводзіны яго і ўчынкі яго.
Хто паміж вас мудры і разважлівы? Хай пакажа на справе добрымі паводзінамі і мудрай лагоднасцю.