Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 5:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ён сказаў яму: «Ідзі ў супакоі». І ён ад’ехаў ад яго на невялікую адлегласць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І [Элісэй] сказаў яму: «Ідзі ў супакоі». І ён адыйшоў ад яго кавалак дарогі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказаў яму: ідзі зь мірам. І ён адэехаў ад яго на недалёкую адлегласьць.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 5:19
11 Крыжаваныя спасылкі  

І выйшлі яны з Бэтэля. І адсюль быў яшчэ кавалак дарогі да Эфраты, як раптам Ракель пачала нараджаць.


Пайшоў Майсей, і вярнуўся да цесця свайго Етры, і сказаў яму: «Прашу цябе, пайду я і вярнуся да братоў сваіх у Егіпет, каб паглядзець, ці жывуць яны дагэтуль». Етра сказаў яму: «Ідзі ў супакоі».


І Ісус сказаў ёй: «Дачка! Вера твая выратавала цябе. Ідзі ў супакоі і будзь аздароўлена ад хваробы тваёй».


Затым сказаў Ісус жанчыне: «Вера твая збавіла цябе, ідзі ў супакоі».


А Ісус сказаў ёй: «Мацуйся, дачка, вера твая збавіла цябе. Ідзі ў супакоі».


Многа яшчэ маю вам сказаць, але цяпер не можаце несці.


Насычаў я вас малаком, а не ежай, бо былі вы яшчэ кволыя. Ды і цяпер вы яшчэ кволыя,


Гэлі тады сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі, а Бог Ізраэля хай споўніць просьбу тваю, пра што маліла Яго».


І прыняў Давід з рук яе ўсё, што яна яму прынесла, і сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі да дому свайго. Вось, я выслухаў просьбу тваю і ўшанаваў аблічча тваё».