Хутка па загадзе цара быў з вязніцы прыведзены Язэп. Яго падстрыглі, змянілі адзежу і прадставілі яму.
4 ЦАРСТВАЎ 25:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і зняў Ёахін шаты свае астрожныя; і еў заўсёды хлеб перад царом ва ўсе дні жыцця свайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зьняў [Егаяхін] шаты вязьнічныя, і еў заўсёды хлеб перад абліччам [Эвіль-Мэрадаха] ў-ва ўсе дні жыцьця свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і перамяніў турэмную вопратку ягоную, і ён усюды меў ежу ў яго, ва ўсе дні жыцьця ягонага. |
Хутка па загадзе цара быў з вязніцы прыведзены Язэп. Яго падстрыглі, змянілі адзежу і прадставілі яму.
І зняў фараон свой пярсцёнак з пальца і ўздзеў яго на палец Язэпа, і загадаў апрануць яго ў шаты з найчысцейшага лёну, і павесіў яму на шыю залаты ланцуг.
І кажа яму Давід: «Не бойся, бо хачу аказаць табе міласэрнасць дзеля Ёнатана, бацькі твайго; і я вярну табе ўсе палі Саўла, бацькі твайго, і ты будзеш есці хлеб за сталом маім заўсёды».
А сынам Барзэлая Галаадца аддасі ласкай, і хай ядуць яны за сталом тваім: бо яны прыйшлі да мяне, калі я ўцякаў перад Абсаломам, братам тваім.
і Ёахін, цар Юдэі, разам з маці сваёй, і паслугачамі сваімі, і князямі, і еўнухамі сваімі выйшаў да цара Бабілона; і цар Бабілона ўзяў яго ў палон на восьмым годзе царавання яго.
Прыйшлі ж паслугачкі Эстэр і еўнухі і расказалі ёй аб гэтым. Царыца спалохалася надта, пачуўшы гэта, і паслала адзенне, каб, скінуўшы зрэбніцу, апрануўся ў яго; ён не захацеў прыняць яго.
Мардахэй жа выйшаў ад цара з палаца ў бліскучым адзенні царскім, гэта значыць у гіяцынтавым і белым, несучы вялікі залаты вянец на галаве, і апрануты ў плашч шаўковы і пурпуровы: і ўвесь горад цешыўся і весяліўся.
каб прызначыць [радасць] тым, хто плача на Сіёне, і даць ім вянок замест попелу і намашчэнне радасці замест смутку, плашч хвалы замест тужлівага духу. І назавуць іх тэрэбінітамі справядлівасці, насаджэннем Госпада дзеля ўслаўлення.
Ды пашлю цябе і маці тваю, якая цябе нарадзіла, у зямлю чужую, у якой вы не нарадзіліся, і там паўміраеце.
І памяняў Ёахін свае шаты вязнічныя, і еў заўсёды перад царом ува ўсе дні жыцця свайго.
Ён адказаў і сказаў тым, якія стаялі перад ім, кажучы: «Здыміце з яго бруднае адзенне». І сказаў ён яму: «Вось, я забраў ад цябе правіннасць тваю; апрану цябе ў іншае адзенне».
І сказаў бацька слугам сваім: “Хутка прынясіце найлепшыя шаты і ўздзеньце на яго, і дайце яму пярсцёнак на палец яго і пасталы на ногі,