А ўвесь народ Юдэі ўзяў Азарыю, які меў шаснаццаць гадоў, і паставілі яго царом на месца бацькі яго, Амазіі.
4 ЦАРСТВАЎ 15:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На другі год Фацэя, сына Рамэліі, цара Ізраэля, стаў цараваць Ёатам, сын Озіі, цара Юдэі. Біблія (пераклад А.Бокуна) У другім годзе Пэкаха, сына Рэмаліі, валадара Ізраіля, стаў валадаром Ётам, сын Узіі, валадара Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На другім годзе Факея, сына Рэмаліінага, цара Ізраільскага, зацараваў Ёатам, сын Азіі, цара Юдэйскага. |
А ўвесь народ Юдэі ўзяў Азарыю, які меў шаснаццаць гадоў, і паставілі яго царом на месца бацькі яго, Амазіі.
На дваццаць сёмы год Ерабаама, цара Ізраэля, Азарыя, сын Амазіі, цара Юдэі, пачаў цараваць.
Сэлум, сын Явіса, стаў царом на трыццаць дзевяты год Азарыі, цара Юдэі, і цараваў адзін месяц у Самарыі.
На трыццаць дзевяты год Азарыі, цара Юдэі, Манагэм, сын Гадзі, стаў царом Ізраэля ў Самарыі на дзесяць гадоў.
На пяцідзесяты год Азарыі, цара Юдэі, Пацэя, сын Манагэма, стаў царом Ізраэля ў Самарыі на два гады.
На пяцьдзесят другі год Азарыі, цара Юдэі, Фацэй, сын Рамэліі, стаў царом Ізраэля ў Самарыі на дваццаць гадоў.
А Осія, сын Элы, змовіўся супраць Фацэя, сына Рамэліі, і напаў на яго, і забіў яго, і стаў царом замест яго на дваццаты год Ёатама, сына Озіі, цара Юдэі.
А іншыя дзеянні Фацэя і ўсё, што ён зрабіў — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?
Меў ён дваццаць пяць гадоў, калі стаў царом, і шаснаццаць гадоў быў царом у Ерузаліме. Маці яго называлася Еруса, дачка Садока.
І пакараў Госпад цара праказай, і быў ён пракажаны аж да дня сваёй смерці, і жыў у доме ў адзіноце; а сын цара Ёатам быў кіраўніком над палацам і судзіў народ зямлі.
І супачыў Азарыя з бацькамі сваімі, і пахавалі яго з бацькамі яго ў горадзе Давіда, і па ім царом стаў сын яго Ёатам.
Бачанне Ісаі, сына Амоса, якое бачыў ён адносна Юды і Ерузаліма ў дні Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юдэйскіх.
Слова Госпада, якое было да Міхея з Марэсэта ў дні Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юды, якое ўбачыў ён пра Самарыю і Ерузалім.