І згадзіліся святары не браць больш грошы ад народа і не займацца выпраўленнем пашкоджанняў святыні.
4 ЦАРСТВАЎ 12:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзяў святар Ёяда адну скрыню, і зрабіў адтуліну зверху яе, і паставіў яе побач з ахвярнікам з правага боку ля ўваходу ў святыню; і святары, што вартавалі дзверы, складалі ў яе ўсе грошы, якія прыносілі ў святыню Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) І згадзіліся сьвятары ня браць срэбра ад народу, і не займацца направаю пашкоджаньняў Дому [Божага]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў сьвятар Ёдай адну скрынку, і зрабіў дзірку наверсе яе, і паставіў яе каля ахвярніка з правага боку, дзе ўваходзілі ў дом Гасподні. І клалі туды сьвятары, якія стаялі на варце каля парога, усё срэбра, якое прыносілі ў дом Гасподні. |
І згадзіліся святары не браць больш грошы ад народа і не займацца выпраўленнем пашкоджанняў святыні.
«Ідзі да першасвятара Хэлькіі, каб ён палічыў срэбра, якое ахвяравана ў святыні Госпада, якое сабралі брамнікі ад народа,
І загадаў цар першасвятару Хэлькіі і іншым святарам, і брамнікам, каб выкінулі са святыні Госпада ўсе рэчы, зробленыя для Баала і Асэры, і для ўсяго войска нябеснага; і ён спаліў гэта па-за Ерузалімам, у даліне Цэдрона, і попел ад іх занёс у Бэтэль.
Кіраўнік целаахоўнікаў узяў таксама Сараю, першасвятара, і яго намесніка Сафонію, а таксама трох прыдзвернікаў,
і з імі братоў іх другой ступені: Захарыю, і Бані, і Язіэля, і Сэмірамота, і Ягіэля, і Ані, Эліяба, і Банаю, Маасію і Матацію, і Эліфала, і Мацэнію, і Абэдэдома, і Егіэля.
Далей Сэбанія, і Язафат, і Натанаэль, і Амасай, і Захарыя, і Баная, і Эліязэр — святары — трубілі ў трубы перад каўчэгам Божым, а Абэдэдом і Егія былі прыдзвернымі пры каўчэгу.
і ўвёў іх у дом Госпада, у залу сыноў Ханана, сына Ігдаліі, чалавека Божага, якая была блізка ад залы князёў, над залай Маасіі, сына Сэлума, прыдзверніка.
Кіраўнік целаахоўнікаў узяў таксама Сараю, першасвятара, і Сафонію, другога святара, поруч трох прыдзвернікаў.
І, сеўшы насупраць скарбонкі, Ісус глядзеў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. І многія багатыя кідалі шчодра.