Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 11:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І сталі пасланцы, кожны са зброяй у руцэ сваёй, ад правага боку святыні аж да левага боку святыні, перад ахвярнікам і святыняй вакол цара.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І стала варта, кожны са зброяй у руцэ сваёй ад правага боку Дому аж да левага боку Дому, перад ахвярнікам і Домам вакол валадара.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сталі скараходы, кожны са зброяй ў руцэ сваёй, з правага боку дома да левага боку дома, каля ахвярніка і каля дома, вакол цара.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 11:11
9 Крыжаваныя спасылкі  

Той раздаў сотнікам дзіды і шчыты цара Давіда, якія былі ў доме Госпада.


І ён вывеў сына цара і ўсклаў на яго вянец і сведчанне; і паставілі яны яго царом, і намасцілі яго, і, пляскаючы ў далоні, крычалі: «Хай жыве цар!»


І абараняйце яго, трымаючы зброю ў руцэ сваёй; а хто ўвойдзе за агароджу святыні, хай будзе забіты; і будзьце вы з царом, калі ён уваходзіць і выходзіць».


Такім чынам, стаў ён перад ахвярнікам Госпада насупраць усёй супольнасці ізраэльскай і выцягнуў рукі свае.


а ахвярнік цэласпалення — перад палаткай сустрэчы,


І завёў Ён мяне на ўнутраны панадворак дома Госпада, і вось, ля ўваходу ў святыню Госпада, між уваходам і ахвярнікам, знаходзілася каля дваццаці пяці мужчын, павернутых спіной да святыні Госпада і тварамі на ўсход, і яны пакланяліся ўсходу сонца.


Паміж прысенкамі і ахвярнікам хай плачуць святары, паслугачы Госпадавы, ды хай кажуць: «Пашкадуй, Госпадзе, народ Свой, і не давай спадчыны Сваёй на здзекі, каб не панавалі над імі пагане. Нашто ж, каб казалі між народамі: “Дзе ж Бог іх?”»


аж спадзе на вас уся кроў справядлівых, што разліта па зямлі, ад крыві справядлівага Абэля аж да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між святыняй і ахвярнікам.


пачынаючы ад крыві Абэля аж да крыві Захарыі, які загінуў між ахвярнікам і святыняй”. Канешне скажу вам: будзе спагнана з роду гэтага.