Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 6:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Такім чынам, стаў ён перад ахвярнікам Госпада насупраць усёй супольнасці ізраэльскай і выцягнуў рукі свае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 І стаў ён перад ахвярнікам ГОСПАДА насупраць усёй царквы Ізраіля, і выцягнуў рукі свае,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 І стаў Саламон каля ахвярніка Гасподняга наперадзе ўсяго сходу Ізраільцянаў, і падняў рукі свае,

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 6:12
15 Крыжаваныя спасылкі  

Хто з вас баіцца Госпада, слухаючы голас паслугача Яго, хто ходзіць у цемры і няма яму святла — хай спадзяецца на імя Госпада і хай абапіраецца на Бога свайго.


Прасцёр я рукі мае да Цябе; душа мая — як зямля без вады ў Цябе.


Бо міласэрнасць Твая лепшая за жыццё. Вусны мае будуць хваліць Цябе.


Ты ж, калі сэрца сваё ўмацуеш і да Яго ўзнімеш свае рукі,


І, выйшаўшы ад фараона з горада, Майсей выцягнуў рукі да Госпада; і спыніліся грымоты і град, і не праліваліся больш дажджы на зямлю.


Дык хачу, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, падымаючы чыстыя рукі без гневу і спрэчак.


Хай малітва мая накіруецца да Цябе, як кадзіла, а паднятыя рукі мае, як вячэрняя ахвяра.


Напалохай звера ў трыснягу, статак быкоў сярод цялят народаў, якія хваляцца зліткамі срэбра. Разгані народы, якія імкнуцца да войнаў.


Выслухай голас малення майго, калі ўсклікаю да Цябе, калі ўздымаю рукі мае да святой святыні Тваёй.


І стаў цар на ўзвышэнні і заключыў запавет перад абліччам Госпада, што будуць яны хадзіць за Госпадам і будуць пільнаваць прыказанні Яго, і пастановы, і законы ўсім сэрцам і ўсёй душой і што будуць яны выконваць словы гэтага запавету, якія запісаны ў той кнізе. І ўвесь народ далучыўся да запавету.


убачыла яна цара, які стаяў на ўзвышшы, па звычаю, і князёў, і трубы каля яго, і ўвесь народ зямлі, які радуецца і трубіць у трубы; і раздзерла яна шаты свае і крыкнула: «Змова, змова!»


ды змясціў у ім каўчэг, у якім знаходзіцца прымірэнне Госпада, якое заключыў Ён з сынамі Ізраэля».


Зрабіў бо Саламон меднае падножжа і памясціў яго пасярод панадворка, а мела яно пяць локцяў даўжыні, і пяць локцяў шырыні, і тры локці вышыні, і стаў на яго; і затым, калі ўся супольнасць Ізраэля ўкленчыла і ўзняла рукі ў неба,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы