І ён адказаў: «Не я трывожу Ізраэль, але ты і род бацькі твайго, бо вы пакінулі прыказанні Госпада і ты пайшоў за Баалам.
3 ЦАРСТВАЎ 9:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адкажуць: “Бо яны пакінулі Госпада, Бога свайго, Які вывеў бацькоў іх з зямлі Егіпецкай, і яны пайшлі за чужымі багамі, і пакланяліся ім; дзеля таго Госпад навёў на іх усё гэтае ліха”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І скажуць: “За тое, што яны пакінулі, ГОСПАДА, Бога свайго, Які вывеў бацькоў іхніх з зямлі Эгіпецкай, а яны прытуліліся да багоў чужых, і пакланяліся ім, і служылі ім. Дзеля гэтага ГОСПАД спаслаў на іх усё гэтае зло”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І скажуць: за тое, што яны пакінулі Госпада Бога свайго, Які вывеў бацькоў іхніх зь зямлі Егіпецкай, і прынялі іншых багоў, і пакланяліся ім, і служылі ім, - за гэта навёў на іх Гасподзь ўсё гэта бедства. |
І ён адказаў: «Не я трывожу Ізраэль, але ты і род бацькі твайго, бо вы пакінулі прыказанні Госпада і ты пайшоў за Баалам.
бо яны пакінулі Мяне і складалі ахвяры чужым багам, прагняўляючы Мяне ўсімі ўчынкамі рук сваіх, і ўзгарыцца гнеў Мой на гэтым месцы і не патухне”.
Таму ўзгарэлася абурэнне Госпада на Юду і на Ерузалім, і аддаў іх на ганенне, і на здзіўленне, і на асвістанне, як самі бачыце сваімі вачамі.
І адкажуць: “Бо яны адвярнуліся ад Госпада, Бога бацькоў сваіх, і прысталі да багоў чужых, і пакланяліся ім і служылі, дзеля таго прыйшлі на іх усе гэтыя беды”».
Абвінаваціць цябе ліхота твая, і адступніцтва тваё асудзіць цябе. Ведай таму і глядзі, што ліхім і горкім ёсць тое, што ты пакінула Госпада, Бога твайго, ды не маеш у сабе страху перада Мною. — кажа Госпад, Бог Магуццяў. —
І пройдзе многа народаў праз гэты горад, і скажа кожны блізкаму свайму: “Чаму зрабіў так Госпад гэтаму вялікаму гораду?”
За тое, што складалі вы ахвяры і грашылі супраць Госпада, што не слухалі голасу Госпада і не хадзілі паводле Яго закону, паводле прыказанняў Яго і пастаноў, прыйшло на вас гэткае няшчасце, якое трывае і сёння».
А калі вы скажаце: “Чаму зрабіў нам усё гэта Госпад, Бог наш?” — ты скажаш ім: “Як вы пакінулі Мяне і служылі чужым багам у сваёй зямлі, так будзеце служыць чужынцам у зямлі не сваёй”.
Усе, хто знаходзілі іх, з’ядалі іх, і ворагі іх казалі: “Не правініліся мы, бо яны зграшылі супраць Госпада, прыстанішча справядлівасці і надзеі бацькоў іх — Госпада”.
Пляскалі ў далоні дзеля цябе ўсе праходзячыя дарогай; свісталі ды ківалі галовамі сваімі дзеля дачкі Ерузаліма: «Дык гэта мае быць горад, які называлі цудам прыгажосці, радасцю ўсяго свету?»
“Серка, і соль, і пажарышча — уся яго зямля, так што не будзе яна больш засяваная і не зазелянее яна, як пасля загубы Садома і Гаморы, Адамы і Себаіма, якія Госпад знішчыў у гневе Сваім і раз’ятранасці”.