3 ЦАРСТВАЎ 8:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Саламон сказаў: «Госпад сказаў, што будзе жыць у воблаку. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады сказаў Салямон: «ГОСПАД сказаў, што будзе жыць у хмары. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады сказаў Саламон: Гасподзь сказаў, што Ён упадабаў быць у імгле; |
і не маглі святары стаяць і спаўняць службу з-за таго воблака; бо хвала Госпадава запоўніла дом Госпадаў.
І Эздра разгарнуў кнігу на віду ўсяго народа — бо ён узвышаўся над усім народам, — і, калі ён разгарнуў кнігу, падняўся ўвесь народ.
і загадаў яму, кажучы: «Скажы Аарону, брату твайму, каб не ў кожны час уваходзіў у месца найсвяцейшае, якое ёсць за заслонай, перад перамольняй, якой накрываецца каўчэг, каб ён не памёр ад таго, што Я буду аб’яўляцца ў воблаку над перамольняй.
Тады вы наблізіліся і стаялі ля падножжа гары, якая палала аж пад неба, і былі над ёю цемра, хмары і змрок.
Гэтыя словы гаварыў Госпад да ўсіх вас на гары, з сярэдзіны агню і хмары і змроку моцным голасам, і нічога болей не дадаваў; і напісаў гэта на дзвюх табліцах каменных, якія перадаў мне.
Бо вы прыступіліся не да гары дакранальнай і палаючага агню, і цемры ды змроку і буры,