А калі прыбылі яны на ток Нахона, Оза выцягнуў руку ў бок каўчэга Божага і прытрымаў яго, бо валы тузануліся і нахілілі яго.
3 ЦАРСТВАЎ 8:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады сабраў Саламон усіх старэйшын Ізраэля, — усіх князёў пакаленняў, усіх кіраўнікоў родаў сыноў Ізраэля да цара Саламона ў Ерузалім, каб перанесці каўчэг запавету Госпада з горада Давідавага, гэта значыць з Сіёна. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады сабраў Салямон старшыняў Ізраіля, усіх князёў пакаленьняў, усіх начальнікаў [дамоў] бацькоў сыноў Ізраіля да валадара Салямона ў Ерусалім, каб перанесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА з гораду Давіда, з Сыёну. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады склікаў Саламон старэйшынаў Ізраільскіх і ўсіх начальнікаў каленаў, галоўных ад пакаленьняў сыноў Ізраілевых да цара Саламона ў Ерусалім, каб перанесьці каўчэг запавета Гасподняга з горада Давідавага, гэта значыць Сіёна. |
А калі прыбылі яны на ток Нахона, Оза выцягнуў руку ў бок каўчэга Божага і прытрымаў яго, бо валы тузануліся і нахілілі яго.
Такім чынам, прачнуўся Саламон і зразумеў, што гэта быў сон. І калі прыйшоў ён у Ерузалім, стаў ён перад каўчэгам запавету Госпада, і склаў ахвяры цэласпалення і прынёс ахвяры прымірэння, і зрабіў застолле для ўсіх паслугачоў сваіх.
Дык Давід і старэйшыя Ізраэля, і трыбуны з вялікай радасцю пайшлі, каб перанесці каўчэг запавету Госпада з дому Абэдэдома.
І калі каўчэг запавету Госпадавага прыбыў у горад Давідаў, Міхол — дачка Саўла, гледзячы праз акно, убачыла цара Давіда, які скакаў і весяліўся, і пагардзіла ім у сваім сэрцы.
Дык сабраў Давід увесь Ізраэль у Ерузаліме, каб занесці каўчэг Госпада на сваё месца, якое прыгатаваў для яго;
Такім чынам, сабраў Давід у Ерузаліме ўсіх князёў Ізраэля, кіраўнікоў пакаленняў і кіраўнікоў дружын, якія былі на службе ў цара, таксама тысячнікаў і сотнікаў, загадчыкаў маёмасці і статкаў цара, і сыноў сваіх, а таксама еўнухаў, і асілкаў ды ўсіх наймужнейшых людзей і тых, хто быў у войску Ерузаліма.
Таксама паслаў Эзэкія пасланцоў да ўсяго Ізраэля і Юдэі, і напісаў лісты да Эфраіма і Манасы, каб наведалі дом Госпада ў Ерузаліме і каб святкавалі Пасху на пахвалу Госпаду, Богу Ізраэля.
І ўжо надышоў сёмы месяц, і сыны Ізраэля жылі ў сваіх гарадах. Такім чынам, сабраўся ўвесь народ, як адзін чалавек, у Ерузаліме.
І будуць спадзявацца на Цябе тыя, што спазналі імя Тваё, бо Ты не пакінуў тых, што шукаюць Цябе, Госпадзе.
Таму вось што кажа Госпад Бог: «Вось, Я кладу на Сіёне вуглавы камень, выбраны і дарагі, угрунтаваны; і хто ўверыць у Яго — не спатыкнецца.
Прыблізіў Я справядлівасць Маю, не будзе далёка; не замарудзіць і Маё збаўленне: і дам на Сіёне збаўленне, а Ізраэлю — славу Маю».
склікаў Ешуа ўвесь Ізраэль, і старэйшын, і князёў, і суддзяў, і кіраўнікоў, і сказаў ім: «Я састарэў і прыйшоў у гады пажылыя,
І сабраў Ешуа ў Сіхэме ўсе пакаленні Ізраэля, і паклікаў старэйшын, і князёў, і суддзяў, і кіраўнікоў, і яны сталі ў прысутнасці Бога;
Пра гэта сказана ў Пісанні: «Вось, Я кладу на Сіёне вуглавы камень, выбраны і дарагі, і, хто верыць у Яго, не будзе асаромлены».