І кедравыя сцены ўнутры ўпрыгожвалі выразаныя плады і кветкі, якія распусціліся. Усё было абшыта кедравымі дошкамі, і каменя зусім не было відаць на сцяне.
3 ЦАРСТВАЎ 6:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І на ўсіх сценах святыні кругом выразаў розныя выявы; і на іх выразаў херубінаў, і пальмавыя дрэвы, і кветкі, што распусціліся, унутры і звонку. Біблія (пераклад А.Бокуна) А на ўсіх сьценах Дому кругом, унутры і звонку, выразаў выявы херувімаў, пальмаў і кветак, што красуюць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І на ўсіх сьценах храма вакол зрабіў розныя выявы херувімаў і пальмавых дрэў і кветак, якія распускаюцца, усярэдзіне і звонку. |
І кедравыя сцены ўнутры ўпрыгожвалі выразаныя плады і кветкі, якія распусціліся. Усё было абшыта кедравымі дошкамі, і каменя зусім не было відаць на сцяне.
І на дзвюх паловах дзвярэй з аліўкавага дрэва ён выразаў херубінаў, і пальмы, і кветкі, што распусціліся, і пакрыў іх золатам, золатам пакрыўшы херубінаў, і пальмы, і ўсё астатняе.
Зрабіў таксама пакрывала з гіяцынтавай тканіны, з пурпуровай тканіны, з пунсовай тканіны і з вісону ды вышыў на ім херубінаў.
А золата было з Парваіма, з пласцін яго пакрыў дом, і бэлькі яго, і вушакі, і сцены, і на сценах выразаў херубінаў.
Дабраслаўляйце Госпада, усе анёлы Яго, моцныя магуццем, робячы па слове Яго на паслухмянасць голасу мовы Яго.
Скінію зрабі так: зрабі дзесяць палотнаў: з кручанага вісону, і з гіяцынту, і з пурпуру, і з чырвані, з херубінамі, вытканымі стракатай работаю.
І мудрыя сэрцам паміж майстроў скініі зрабілі дзесяць палотнаў з кручанага вісону, і з гіяцынту, і з пурпуру, і з чырвані, з херубінамі, вытканымі стракатай работаю;
І вокны з устаўленымі рамамі былі наўкола ў пакоях і пры вушаках з усіх бакоў; ды таксама былі вокны наўкола прысенкаў унутры, і перад вушакамі былі аздабленні ў выглядзе пальмаў.
былі зроблены адпаведна памеру выявы херубінаў, і пальмаў, і па адной пальме між двума херубінамі; і кожны херубін меў два твары,
каб цяпер сталася вядомай начальствам і ўладам нябесным праз Царкву разнастайная мудрасць Бога
Пасля ўбачыў я: і, вось, вялікі натоўп, якога пералічыць ніхто не мог, з усіх плямёнаў і пакаленняў, народаў і моў. І стаялі яны перад пасадам і перад Ягнём, апранутыя ў белыя вопраткі, і пальмы ў руках іх.