Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 41:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 былі зроблены адпаведна памеру выявы херубінаў, і пальмаў, і па адной пальме між двума херубінамі; і кожны херубін меў два твары,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 зроблены херувімы і пальмы, па адной пальме паміж двума херувімамі; і два абліччы ў [кожнага] херувіма,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 зроблены былі херувімы і пальмы; пальма паміж двума херувімамі, і ў кожнага херувіма - два твары.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 41:18
16 Крыжаваныя спасылкі  

І выразаў на іх херубінаў, і пальмы, і кветкі, што распусціліся, і пакрыў усё залатымі пласцінамі.


На ліштвах між падпоркамі былі львы, і валы, і херубіны і над падпоркамі — таксама над і пад ільвамі, і валамі былі гірлянды каванай работы.


Таксама на тых перакрыццях, на яго восях і над ліштвамі яго выразаў ён кругом херубінаў, і львоў, і пальмы, і гірлянды адпаведна іх пустотаў.


Таксама галоўны дом абшыў яловымі дошкамі ды пацягнуў пласцінамі чыстага золата; і зверху аздобіў іх пальмавымі галінамі.


А золата было з Парваіма, з пласцін яго пакрыў дом, і бэлькі яго, і вушакі, і сцены, і на сценах выразаў херубінаў.


Падабенства ж твараў іх: кожная з чатырох істот мела з правага боку аблічча чалавека і выгляд ільва, а з левага боку кожная з чатырох мела выгляд вала і выгляд арла.


А кожная істота мела па чатыры абліччы: першае аблічча было аблічча херубіна, і другое аблічча — аблічча чалавека, і трэцяе — аблічча льва, і чацвёртае — аблічча арла.


Кожны з іх меў па чатыры абліччы і кожны — па чатыры крылы, і пад крыламі іх — штосьці накшталт рук чалавечых;


І вокны з устаўленымі рамамі былі наўкола ў пакоях і пры вушаках з усіх бакоў; ды таксама былі вокны наўкола прысенкаў унутры, і перад вушакамі былі аздабленні ў выглядзе пальмаў.


І вокны яе прысенкаў разам з аздабленнем у выглядзе пальмаў былі адпаведна памеру брамы, якая была звернута на ўсход; і ўваходам у яе былі сем прыступак, і ўнутры — прысенкі.


і аж да ўнутранай часткі дома звонку, а таксама на ўсіх сценах кругом, унутры і звонку,


Ад зямлі аж да верху брамы былі выразаны херубіны і пальмы.


І на дзвярах святыні былі выразаны херубіны і выявы пальмаў, зроблены яны былі так, як на сценах; і дах з дрэва быў перад прысенкам звонку,


Пасля ўбачыў я: і, вось, вялікі натоўп, якога пералічыць ніхто не мог, з усіх плямёнаў і пакаленняў, народаў і моў. І стаялі яны перад пасадам і перад Ягнём, апранутыя ў белыя вопраткі, і пальмы ў руках іх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы