І Давід, узяўшы ў яго тысячу семсот коннікаў і дваццаць тысяч пяхоты, падрэзаў сухажыллі ва ўсіх коней калясніц; а сабе пакінуў з іх сто калясніц.
3 ЦАРСТВАЎ 4:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І меў Саламон чатыры тысячы стайняў для коней да калясніц сваіх і дванаццаць тысяч коннікаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І меў Салямон чатыры тысячы стайняў для коней для калясьніцаў сваіх і дванаццаць тысячаў вершнікаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І было ў Саламона сорак тысяч стойлаў пад коней калясьнічных і дванаццаць тысяч для коньніцы. |
І Давід, узяўшы ў яго тысячу семсот коннікаў і дваццаць тысяч пяхоты, падрэзаў сухажыллі ва ўсіх коней калясніц; а сабе пакінуў з іх сто калясніц.
І назначаныя намеснікі дастаўлялі на стол цара Саламона і яго сатрапезнікаў усё неабходнае з вялікай руплівасцю кожны ў свой месяц.
і ўсе гарады для свірнаў, што да яго належаць, і гарады для калясніц, і гарады для коней, і ўсё, што яму падабалася; каб будаваць у Ерузаліме, і ў Лібане, і ўва ўсёй зямлі, што яму належыць.
І набраў Саламон калясніц і коннікаў, так што меў тысячу чатырыста калясніц і дванаццаць тысяч коннікаў, ды размясціў іх па гарадах калясніц ды пры цары ў Ерузаліме.
Саламон меў таксама чатыры тысячы стаянак для коней і калясніц дый дванаццаць тысяч коннікаў; і рассяліў іх па гарадах калясніц, ды пры цары ў Ерузаліме.
Цяпер спазнаў я, што ўратаваў Госпад намашчэнца Свайго: выслухаў яго з неба Свайго святога сіламі выратавання правіцы Яго.
Толькі хай не набывае ён сабе многа коней і не вяртае народ у Егіпет, каб павялічыць колькасць коней, тым больш што Госпад загадаў вам, каб ніколі больш гэтаю дарогаю не вярталіся.