Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 18:43 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і сказаў ён паслугачу свайму: «Выйдзі і глянь на мора». Той, калі выйшаў, глянуў і сказаў: «Няма нічога». І Ілля сказаў яму: «Вяртайся сем разоў!»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказаў ён слузе свайму: «Выйдзі і глянь у бок мора». І той выйшаў, і глянуў, і сказаў: «Няма нічога». [Ільля] сказаў яму: «Вяртайся сем разоў!»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і сказаў хлопцу свайму: ідзі, паглядзі да мора. Той пайшоў і паглядзеў, і сказаў: нічога няма, і Ён сказаў: рабі гэта далей да сямі разоў.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 18:43
11 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Той: «Пусці Мяне, бо ўжо ўзышла зараніца». Адказаў: «Не пушчу Цябе, пакуль не дабраславіш мяне».


І пайшоў Ахаб есці і піць. А Ілля ўзышоў на вяршыню Кармэля, і, нахіліўшыся да зямлі, схаваў твар свой між каленяў,


І ў сёмы раз сказаў ён: «Вось, воблачка малое, нібы рука чалавечая, падымаецца з мора». І сказаў ён: «Ідзі і скажы Ахабу: “Запрагай і ад’язджай, каб не захапіў цябе дождж!”»


А ён зноў хадзіў па доме ўзад і ўперад, і вярнуўся назад, і прытуліўся да яго, і хлопец чхнуў сем разоў і расплюшчыў вочы.


узваж на голас клічу майго, Валадару мой і Божа мой! Бо я малю Цябе, Госпадзе:


Бо гэтае бачанне на вызначаны час, але здзейсніцца яно ў канцы, не падмане; хоць і замарудзіць, але чакай яго, бо яно споўніцца абавязкова.


Таксама расказваў ім прыпавесць аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не ўкідацца ў роспач,


а ці ж Бог не возьмецца бараніць выбраннікаў Сваіх, якія днём і ўночы прызываюць Яго да сябе, ды ці будзе мець абыякавасць да іх?


ва ўсякі час молячыся ўсякаю малітваю і просьбаю ў Духу, аб гэтым самым чувайце з усёй трываласцю і просьбаю за ўсіх святых


І калі труба загучыць больш працягла і зашуміць у вашых вушах, хай увесь народ закрычыць найвялікшым крыкам, і муры горада разваляцца дашчэнту; і народ увойдзе, кожны проста перад сабою».