3 ЦАРСТВАЎ 13:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Той кажа: «Не магу вярнуцца і пайсці з табою, і есці хлеб, і піць ваду ў гэтым месцы; Біблія (пераклад А.Бокуна) Той сказаў: «Не магу вярнуцца з табою і пайсьці да цябе, і ня буду есьці хлеба і ня буду піць вады ў гэтым месцы, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Той сказаў: я не магу вярнуцца з табою і пайсьці да цябе; ня буду есьці хлеба і ня буду піць у цябе вады ў гэтым месцы, |
І раніцай устаў ён, і сказаў князям Балака: «Вяртайцеся ў сваю зямлю, бо Госпад не дазволіў мне ісці з вамі».
А Ісус, павярнуўшыся, сказаў Пётры: «Ідзі ад Мяне, шатан, бо ты для Мяне згаршэнне. Бо не разумееш тое, што Божае, але што чалавечае».
Тады кажа яму Ісус: «Ідзі прэч ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяцца будзеш і аднаму Яму служыць будзеш”».
Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтай навукі, не прымайце яго ў дом і не вітайце яго.