Такім чынам, пайшоў ён іншаю дарогаю, і не вярнуўся тою дарогаю, па якой ён прыйшоў у Бэтэль.
3 ЦАРСТВАЎ 13:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ў Бэтэлі жыў адзін стары прарок; прыйшлі да яго сыны яго і расказалі яму пра ўсе справы, што зрабіў у той дзень чалавек Божы ў Бэтэлі, і словы, якія ён сказаў цару, таксама расказалі свайму бацьку. Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў Бэтэлі жыў адзін стары прарок. І прыйшлі сыны ягоныя, і расказалі яму ўсе справы, якія зрабіў у той дзень чалавек Божы ў Бэтэлі, а таксама словы, якія ён прамовіў да валадару, і расказалі гэта бацьку свайму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У Вэтылі жыў адзін прарок-старац. Сын яго прыйшоў і расказаў яму ўсё, што зрабіў сёньня чалавек Божы ў Вэтылі; і словы, якія ён казаў цару, пераказалі сыны бацьку свайму. |
Такім чынам, пайшоў ён іншаю дарогаю, і не вярнуўся тою дарогаю, па якой ён прыйшоў у Бэтэль.
І спытаўся ў іх бацька іх: «Якою дарогаю ён пайшоў?» Сыны яго паказалі яму дарогу, па якой пайшоў чалавек Божы, які прыбыў з Юды.
І вось, праходзячы, людзі ўбачылі труп, кінуты на дарозе, і льва, што стаяў каля трупа; і яны пайшлі і паведамілі ў горадзе, у якім жыў той стары прарок.
Дык сказаў ён: «Пакіньце яго; хай ніхто не чапае касцей яго». І косці яго пакінулі некранутымі разам з касцямі прарока, які прыйшоў з Самарыі.
прарокаў Ізраэля, якія прарочаць пра Ерузалім і бачаць дзеля яго бачанне міру, і няма міру”, — кажа Госпад Бог».
«Сын чалавечы, праракуй супраць прарокаў Ізраэля, праракуй і кажы тым, якія праракуюць ад сябе: “Слухайце слова Госпада.
і падняўшы вочы, убачыў Ізраэль, што стаяў лагерам па сваіх пакаленнях, і, калі агарнуў яго Дух Божы,
Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Няўжо мы не праракавалі ў імя Тваё? Ды ці не ў імя Тваё выганялі дэманаў? Ды ці не ў імя Тваё ўчынялі цуды?”
але быў выкрыты ў сваім беззаконні: пад’ярэмная жывёла, нямая, прамовіўшы чалавечым голасам, стрымала неразумнасць прарока.
Калі ж усе, хто яго ведаў учора і заўчора, убачылі, што ён знаходзіцца з прарокамі і прарочыць, пыталіся адзін у аднаго: «Што гэта сталася з сынам Кіса? Няўжо і Саўл між прарокаў?»